Новости / Культура

Уся гісторыя Баранавіцкай чыгункі – у агароджы стадыёна “Лакаматыў”

20.08.2015, 14:15 / remove_red_eye 176 / chat_bubble

Некаторыя рэйкі, умураваныя ў бетон, не нашмат маладзейшыя за наш горад.

Звычайная агароджа стадыёна “Лакаматыў” захоўвае ў сабе невялікія цікавосткі, пра якія ведае не кожны жыхар горада. У пачатку 1990-х бетонныя пліты, якія атачалі стадыён, замянілі на агароджу, зробленую са старых рэек і чыгуначных прыстасаванняў. Прайшоўшы ўздоўж плота, можна пабачыць і дакрануцца да гісторыі беларускай чыгункі. Амаль кожная рэйка мае надпіс вытворцы і дату вырабу.

У агароджу ўмураваныя рэйкі, зробленыя ў Расейскай імперыі з канца ХIХ стагоддзя. Можна сустрэць нямецкія рэйкі часоў Першай сусветнай вайны, а таксама міжваеннай Польшчы. Сустракаюцца савецкія даваенныя рэйкі і нямецкія часоў Другой сусветнай вайны.

Агароджа стадыёна – гэта бясплатны малавядомы музей гісторыі нашага горада, які, дарэчы, узнік дзякуючы чыгунцы.

РЕКЛАМА

У 1899 г. замест драўлянага быў пабудаваны цагляны вакзал Баранавічы-Палескія, які быў абсталяваны паравым ацяпленнем.

У 1899 г. замест драўлянага быў пабудаваны цагляны вакзал Баранавічы-Палескія, які быў абсталяваны паравым ацяпленнем.

У 1901 годзе (рэйка злева) дэпо Баранавічы мела два будынкі на 12 паравозаў.

У 1901 годзе дэпо Баранавічы мела два будынкі на 12 паравозаў.

Каб спыніць страйк на чыгунцы, у 1905 годзе афіцэры пачалі страляць у мітынгоўцаў, а падаспелая карная экспедыцыя генерала Арлова арыштавала завадатараў сярод чыгуначнікаў і салдат. Пасля некаторых з іх прысудзілі да смерці.

Каб спыніць страйк на чыгунцы, у 1905 годзе, афіцэры пачалі страляць у мітынгоўцаў, а падаспелая карная экспедыцыя генерала Арлова, арыштавала завадатараў сярод чыгуначнікаў і салдат. Пасля некаторых з іх прысудзілі да смерці.

У 1906 годзе па Па­лес­кай чы­гун­цы з Віль­ні на Ба­ра­на­ві­чы – Са­рны зна­чы­лі­ся 3 цяг­ні­кі: хут­кі, паш­то­вы, та­вар­ны спе­цы­яль­ны. Столь­кі ж цяг­ні­коў ру­ха­ла­ся ў ад­ва­рот­ным кі­рун­ку.

Рэйка з 1910 года. Тады ў рамонтных баранавіцкіх майстэрнях і паравозным дэпо працавалі 176 чалавек.

Рэйка з 1910 года. Тады ў рамонтных баранавіцкіх майстэрнях і паравозным дэпо працавалі 176 чалавек.

Нямецкая рэйка 1911 года, відавочна, патрапіла ў Баранавічы падчас нямецкай акупацыі 1915–1918 гг.

Нямецкая рэйка 1911 года, відавочна, патрапіла ў Баранавічы падчас нямецкай акупацыі 1915–1918 гг.

РЕКЛАМА

Нямецкая рэйка 1913 г.

Нямецкая рэйка 1913 г.

Рэйка зроблена ў Керчы ў пачатку верасня 1915. А 24 верасня 1915 года ў наш горад увайшлі аўстра-венгерскія і нямецкія войскі.

Рэйка зроблена ў Керчы ў пачатку верасня 1915. А 24 верасня 1915 года ў наш горад увайшлі аўстра-венгерскія і нямецкія войскі.

Расійская рэйка 1916 года. Патрапіла ў наш горад, хутчэй за ўсё, як трафей падчас нямецкага (1918) ці польскага (1919–1920) наступаў ўглыб Беларусі.

Расійская рэйка 1916 года. Патрапіла ў наш горад, хутчэй за ўсё, як трафей падчас нямецкага (1918) ці польскага (1919–1920) наступаў углыб Беларусі.

Савецкая рэйка 1939 году. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР па чыгунцы пачаліся дэпартацыі польскіх чыноўнікаў і службоўцаў, а таксама проста заможных людзей.

Савецкая рэйка 1939 года. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР па чыгунцы пачаліся дэпартацыі польскіх чыноўнікаў і службоўцаў, а таксама проста заможных людзей.

Рэйка выраблена ў 1941 годзе, за два месяцы да пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Рэйка выраблена ў 1941 годзе, за два месяцы да пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up