У бліжэйшыя дні ў Баранавічах чакаецца сухое надвор’е, без ападкаў
Надзвычайная пажаранебяспека захаваецца да канца тыдня.
У Баранавічах у сераду, 19 жніўня, удзень прагназуецца ад +18 да +23 градусаў, без ападкаў, паведамілі Intex-press на Баранавіцкай метэаралагічнай станцыі.
Уночы ў чацвер, 20 жніўня, ад +6 да +11, удзень ад +19 да +24, пераважна без ападкаў.
21 жніўня, у пятніцу, начная тэмпература таксама чакаецца ад +6 да +11, дзённая – ад +20 да +25.