Новости / Экономика

Белтэлекам падоўжыў тэрмін аплаты за хатні тэлефон

18.08.2015, 22:37 / remove_red_eye 92 / chat_bubble

РУП «Белтэлекам» з 25 жніўня змяняе правілы платы абанентамі за тэлефон і інтэрнэт. Тэрміны змяняюцца ў сувязі з уступленнем у сілу Пастановы Савета Міністраў №589 ад 13.06.2015 года «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Правілы аказання паслуг электрасувязі».

 

Паводле новых правіл, абаненцкая плата за бягучы месяц уносіцца не пазней за 1-е чысло наступнага месяца, плата за мясцовыя, міжгароднія і міжнародныя тэлефонныя злучэнні, а таксама іншыя паслугі электрасувязі ўносіцца не пазней за 1-е чысло месяца, наступнага за месяцам выстаўлення платы за аказаныя паслугі электрасувязі.

Нагадаем, раней рахункі за тэлефон і інтэрнэт трэба было аплачваць да 25-га чысла. У Белтэлекаме адзначылі, што новыя правілы пачнуць дзейнічаць з 25 жніўня, паведамляе БЕЛТА.

РЕКЛАМА

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up