Автор: прэс-служба ГА "БАЖ" Барыс ГАРЭЦКІ

16:14, 18 августа 2015

Общество

remove_red_eye 93

АГП правяла ў Мінску пікет салідарнасці з незалежнымі журналістамі (фотарэпартаж)

Палітыкі выказалі падзяку ўсім незалежным СМІ, што працуюць у Беларусі, а таксама заклікалі ўлады да рэфармавання медыясферы.

Пікет Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў межах кампаніі збору подпісаў за вылучэнне Анатоля Лябедзькі кандыдатам у прэзідэнты адбыўся на плошчы Якуба Коласа ля сталічнага ЦУМа.

Фота: БАЖ http://baj.by/be/node/29461

Фота: БАЖ http://baj.by/be/node/29461

РЕКЛАМА

 

Сябры АГП трымалі ў руках плакаты “Без свабоды слова няма сумленных выбараў”, “Патрабуем свабоду слова” ды “Свабоду журналістам”. Анатоль Лябедзька і кіраўнік яго ініцыятыўнай групы Віктар Карняенка прынеслі з сабой стары чорна-белы тэлевізар з надпісам на экране “Паглядзеў БТ – пераключы за сабой”.

Фота: БАЖ http://baj.by/be/node/29461

Фота: БАЖ http://baj.by/be/node/29461

– У Беларусі склалася сітуацыя, калі з нашых уласных падаткаў фінансуецца цэлая карпарацыя прапаганды. І ў той жа час улада ўсімі сіламі змагаецца з незалежнай журналістыкай. А незалежныя СМІ ў Беларусі – гэта адзіная крыніца праўдзівай інфармацыі, – заявіў Анатоль Лябедзька прэс-службе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

Фота: БАЖ http://baj.by/be/node/29461

Фота: БАЖ http://baj.by/be/node/29461

 

Удзельнікі пікета зачыталі спіс усіх журналістаў, прыцягнутых сёлета ўладамі да адміністрацыйнай адказнасці за прафесійную дзейнасць, і заклікалі прысутных падпісацца пад заявай у абарону рэпарцёраў.

Фота: БАЖ http://baj.by/be/node/29461

Фота: БАЖ http://baj.by/be/node/29461

Поделиться:
Читать также

Лукашенко пригласили в Париж

2 часа назад remove_red_eye 128
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up