Новости / Общество

Жыхары Польшчы шукаюць у Баранавічах сваякоў з прозвішчамі Міхалоўскі, Хадкоўскі, Капітан, Паморскі і Ярашэвіч

17.08.2015, 13:01 / remove_red_eye 110 / chat_bubble

З’ехаўшыя пасля вайны ў Польшчу людзі спрабуюць аднавіць кантакты з роднымі.

На сайце http://www.radzima.net з’явіліся новыя абвесткі:

– Шукаю любую інфармацыю пра маіх сваякоў, якія да 17 верасня 1939 года жылі ў ваколіцах Баранавіч. Ян Міхалоўскі з жонкай Стэфаніяй (дзявочае прозвішча Бабіцкая), сыны Мар’ян, Станіслаў, Андрэй Міхалоўскія, дочкі Соф’я (у шлюбе Жывіцкая), Казіміра (у шлюбе Раманоўская).

– Шукаю любую інфармацыю пра сем’і Хадкоўскіх і Капітанаў. Мой дзед Станіслаў Хадкоўскі быў уланам і ўраднікам на чыгунцы ў Баранавічах. Загінуў у пачатку Другой сусветнай вайны. Мая бабка Леантына Хадкоўская (дзявочае прозвішча Капітан) працавала ў Корпусе Аховы Прыгранічча. Прадзед Аляксандр Капітан купіў пляц у Баранавічах на вуліцы Сенатарскай (цяпер Горкага), пабудаваў там дом. Пазней аддаў частку пляца бабці на будоўлю дома. У бабулі было два браты – Казімір Капітан і Антон Капітан.

РЕКЛАМА

– Шукаю інфармацыю пра сям’ю Леанарды Паморскай (дзявочае прозвішча Ярашэвіч), якая нарадзілася напярэдадні вайны ў Баранавічах. Больш нічога не ведаю, бо падчас вайны яе разам з сям’ёй выслалі ў Казахстан. Буду ўдзячны за любую інфармацыю.

Калі ў абвестках згаданыя вашыя родныя ці вы валодаеце якой-небудзь інфармацыяй пра названых грамадзян, можаце напісаць наўпрост людзям, якія іх шукаюць.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up