Новости / Политика

Сёння дзень народзінаў у Міколы Статкевіча

12.08.2015, 10:41 / remove_red_eye 85 / chat_bubble

Баранавіцкія актывісты даслалі палітыку ў вязніцу віншавальныя  тэлеграмы.

Сяргей Гоўша, Анжаліка Камбалава, Віктар Сырыца, Уладзімір Гундар і Мікалай Чарнавус 11 жніўня накіравалі палітвязню Мікалаю Статкевічу каляровую віншавальную тэлеграму з днём народзінаў. Тэлеграму ўпершыню прынялі на пошце без пярэчанняў і дадатковых кансультацый.

– Раней тэлеграмы Мікалаю Статкевічу зусім не хацелі браць, сцвярджаючы, што ў турмы віншавальныя тэлеграмы не прымаюцца, а таксама не хацелі прымаць на беларускай мове, – кажа Віктар Сырыца. – Даводзілася прасіць Кнігу скаргаў, і тады ўсё вырашалася. Як заўсёды, мы пажадалі спадару Мікалаю найхутчэй выйсці на волю і апынуцца сярод родных, сяброў і аднадумцаў. І ў свеце апошніх падзей мы верым, што хутка такі дзень абавязкова прыйдзе.

Аляксандр Лукашэнка заявіў нядаўна на сустрэчы з журналістамі, што пытанне пра вызваленне былога кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча можа быць вырашана ў бліжэйшы час.

РЕКЛАМА

Павіншаваць з днём народзінаў Міколу Статкевіча можна па адрасе: 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, СТ-4.

Нагадаем, што Мікалай Статкевіч быў асуджаны на 6 гадоў пазбаўлення волі за ўдзел у дэманстрацыі пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up