Новости / Культура

Віншуем Уладзіміра Янукевіча з юбілеем!

10.08.2015, 15:15 / remove_red_eye 96 / chat_bubble

Дырэктару Выдавецкага дома “Інтэкс-прэс” Уладзіміру Янукевічу 10 жніўня спаўняецца 55 гадоў.

Шаноўны Уладзімір Аляксандравіч!

Шчыра віншуем Вас з юбілеем! Жадаем непаўторных імгненняў, бурлівых крыніц, рамантычных прыгодаў, кругасветных падарожжаў, іскрыстага натхнення, асалоды, няўрымслівасці і бадзёрасці, кахання і дабрабыту, а таксама ўдачы і плёну ў працы! Шчасця і здароўя Вам і Вашым родным! Няхай кожны новы дзень будзе лепшы за мінулы.

Сонейка – пра запас,
Каб на зіму хапіла.
Жнівень. Цудоўны час!
Птушкі ўстаюць на крылы.

РЕКЛАМА

Флоксам яшчэ цвісці.
Бачыць мігценне зорак.
Ну а ў Вашым жыцці
Новы адлік – з пяцёрак!

Першы лісток ляціць,
Ды зусім не самотна…
Мы Вам жадаем жыць
Доўга і бесклапотна!

Шчасця і цеплыні,
І пачувацца вольным.
Каб не ляцелі дні –
Хай лепш ідуць павольна.

Птушак каб слухаць спеў,
Вабіла каб прырода.
І Intex-press каб меў
Тую ж вагу ў народа!

З павагай, калектыў Выдавецкага дома ”Інтэкс-прэс”

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up