Новости / Общество

Ці дапаможа Баранавіцкі рэгіён краіне з нафтай і газам?

3.08.2015, 16:23 / remove_red_eye 102 / chat_bubble

Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз заклікаў да пошукаў на тэрыторыі Беларусі карысных выкапняў.

– Я проста не веру, што ў нас няма вялікіх аб’ёмаў нафты і што ў нашых нетрах адсутнічае прыродны газ, – заявіў 30 ліпеня кіраўнік дзяржавы. – На падобных тэрыторыях у Расіі і іншых краінах здабываецца нямала нафты і прыроднага газу, а таксама каштоўных металаў — тое, што стварае грунт дабрабыту і ўстойлівасці  эканомікі кожнай дзяржавы.

Intex-press паспрабавалі высветліць, чым багатыя землі Баранавіцкага раёна. Ці магчыма каля нашага гораду адшукаць нафту, газ ці золата?

 — На жаль, наш рэгіён бедны на карысныя выкапні, —  патлумачыў начальнік Заходняй пошукавай здымачнай партыі Мікалай Міхадзюк. Па яго словах,  у Баранавіцкім раёне можна знайсці пясчана-жвіровую сыравіну, торф і прэсную ваду, а вось нафту, прыродны газ і каштоўныя металы — наўрад ці.

РЕКЛАМА

Ёсць у нас і сваё багацце – вада, але, як тлумачыць геолаг, і тут не ўсё так гладка.

– У нас шмат добрай вады, але з высокім утрыманнем жалеза. Гэта не небяспечна, але прадаваць яе на рынку не атрымаецца, бо па еўрапейскім стандартам вада павінна быць непамякчаная і нежалязіраваная, – патлумачыў Мікалай Міхадзюк.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up