Новости / Экономика

У Польшчу без візаў: чаму не рэалізаваны малы прыгранічны рух?

24.07.2015, 15:46 / remove_red_eye 136 / chat_bubble

В.а. дырэктара Нацыянальнага агентства па турызму Рыгор Памяранцаў заявіў 23 ліпеня журналістам, што ўрадам разглядаецца пытанне аб трохдзённым бязвізавым ўездзе ў Беларусь.

Аднак ідэя бязвізавага наведвання суседніх краінаў існуе ўжо даўно. Яшчэ 1 снежня 2010 года былі падпісаныя ўсе неабходныя дакументы для пачатку малога прыгранічнага руху паміж Беларуссю і Польшчай. Але пастанова аб такім руху дасюль не ратыфікавана беларускімі ўладамі, бо беларускі бок звяртае ўвагу на “антыбеларускія настроі кіраўніцтва Польшчы”.

Малы прыгранічны рух дазваляе жыхарам, якія жывуць у 30-км прыгранічнай зоне, наведваць адпаведную тэрыторыю суседняй краіны. Для гэтага не патрэбна віза, а толькі спецыяльнае пасведчанне. Шмат хто лічыць, што малы прыгранічны рух можа стацца першым крокам на шляху да бязвізавай прасторы паміж РБ і краінамі ЕС.

Як расказаў Intex-press кіраўнік камісіі польскага Сейму па знешніх пытаннях Роберт Тышкевіч, рэалізацыя гэтай праграмы дазволіла б аднаму мільёну  беларусаў наведваць Польшчу без візаў.

РЕКЛАМА

Па яго словах, паміж Польшчай і Украінай малы прыгранічны рух дзейнічае ўжо 6 год. Тры гады ўжо і жыхары Расіі (Калініградская вобласць), што жывуць на памежжы, ездзяць у Польшчу без візаў.

Мы бачым на практыцы, што гэта падабаецца людзям і ідзе на карысьць эканомікам кожнай краіны.

Ужо прайшло 5 гадоў з моманту падпісання дамовы паміж нашыми краінамі. У Польшчы яна ратыфікавана, у Беларусі дасюль – не, кажа Тышкевіч. На яго думку, гэта адбываеца не толькі з палітычных, але і з эканамічных прычынаў.

Беларусы штогод пакідаюць мільёны злотых у Беластоку. Раней людзі прывозілі нейкія рэчы, прадавалі  іх на кірмашы і куплялі на тыя грошы нешта іншае, а цяпер яны толькі купляюць у нас,  вывозяць валюту з Беларусі.

Магчыма, ўлады баяцца, што пры рэалізацыі праекта ў зону малога прыгранічнага руху патрапяць два вялікія беларускія гарады – Брэст і Гродна, пасля чаго шмат якія прадпрыемствы і гандлёвыя кропкі там зачыняцца, кажа пасол Сейму.

Аднак такія пытанні трэба вырашаць, бо, напрыклад, кантрабанда цыгарэтаў і паліва з Беларусі таксама адчувальна б’е па эканоміцы Польшчы, кажа Тышкевіч. Чаму беларускія тавары не прадаюцца ў Польшчы? Чаму “Гарызонты” і “Віцязі” нельга купляць у беластоцкіх гіпермаркетах? Ніхто не дамаўляецца аб такім гандлі.

У Польшчы таксама шмат хто з палітыкаў лічыць, што бязвізавы рух з Беларуссю —  не самая важная праблема з-за  тэрарыстычнай пагрозы з Усходу.

Нам бы хацелася, каб Беларусь сама больш актыўна ўваходзіла ў Еўрапейскае партнёрства, але пакуль ўлады Беларусі гэтага не жадаючыць, – кажа Тышкевіч.

Па яго словах, малы прыгранічны рух і спрашчэнне візавага рэжыму – гэта самыя істотныя дзеянні паміж ЕС і Беларуссю, якія можна цяпер вырашаць, не чапаючы палітычных праблемаў.

Дзякуем “Пресс-клубу Беларусі” за дапамогу ў арганізацыі размовы

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up