Новости / Политика

У Баранавічах улады вызначылі месцы, дзе нельга збіраць подпісы па вылучэнню кандыдатаў у прэзідэнты

17.07.2015, 16:58 / remove_red_eye 72 / chat_bubble

Сваёй пастановай №1908 ад 7.06.2015 Баранавіцкі гарвыканкам вызначыў месцы, дзе забаронена праводзіць пікетаванне з мэтаю збору подпісаў па вылучэнню кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

Згодна пастановы, збіраць подпісы нельга бліжэй за 50 метраў ад:  

– будынку Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта і Баранавіцкага гарадскога Савета дэпутатаў;

– будынку суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы;

РЕКЛАМА

– будынку Баранавіцкай міжраённай пракуратуры;

– будынкаў аддзела ўнутраных спраў выканкаму;

– тэрыторый устаноў, якія забяспечваюць абараназдольнасць, бяспеку дзяржавы і жыццядзейнасці насельніцтва (прадпрыемства вода-, цепла- і энэргазабеспячэння, устаноў дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі).

Баранавіцкі праваабаронца Сяргей Гоўша, лічыць, што ўлады занадта перасцерагаюцца, вызначаючы месцы, дзе нельга збіраць подпісы:

Навошта вызначаць  столькі месцаў? – кажа ён. – Гэта ж проста пікет па зборы подпісаў! Такое адчуванне, што ўлады баяцца людзей.

Па словах Гоўшы, у адрозненні ад мясцовых выбараў 2014 года цяпер кіраўніцтва горада больш дэталёва прапісала адміністрацыйныя будынкі, але затое не забараніла збіраць подпісы каля ўстаноў гандлю, як гэта было раней.

Темы:
Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up