Новости / Культура

З-за пажаранебяспечнага надвор’я ў Баранавіцкім раёне перанеслі бардаўскі фестываль

9.07.2015, 13:44  / remove_red_eye 157   / chat_bubble0

Запланаваны на 10–12 ліпеня бардаўскі фестываль памяці нашага трагічна загінуўшага земляка, спевака, паэта і турыста Юрыя Дзмітрука пераносіцца на жнівень.

Як паведаміла Intex-press адна з арганізатараў фестывалю, сястра Юрыя Дзмітрука Ірына, дазвол быў атрыманы ад мясцовых уладаў на правядзенне мерапрыемства, якое апошнія гады праходзіць на возеры Гаць.

Але ў сувязі з пажаранебяспечнай абстаноўкай, супрацоўнікі МНС не дазваляюць правядзенне такога масавага мерапрыемства, падчас якога не толькі гучаць песні, а і паляцца кастры ў лясным масіве.

Таму арганізатарамі фестывалю прынята рашэнне правесці яго ў жніўні. Дата будзе пазней паведамлена праз СМІ і сацыяльныя сеткі тым, хто любіць аўтарскую песню і помніць Юрыя Дзмітрука.

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Scroll Up