Автор: Аляксей БЕЛЫ

13:58, 9 июля 2015

Политика

remove_red_eye 95

Вярхоўны Суд не знайшоў парушэння ў дзеяннях Баранавіцкага гарвыканкама

Праваабаронца з Баранавіч Сяргей Гоўша спрабаваў абскардзіць забарону на правядзенне пікета.

Праваабаронца з Баранавіч Сяргей Гоўша рыхтуе скаргі ў Генеральную пракуратуру Беларусі і Камітэт па правах чалавека ААН.

Баранавіцкі актывіст 7 ліпеня атрымаў адказ з Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь на сваю скаргу, якая тычылася забароны правядзення пікета баранавіцкімі ўладамі. Вышэйшая судовая інстанцыя краіны не знайшла парушэнняў у рашэнні гарвыканкама.

Нагадаем, што летась Сяргей Гоўша звярнуўся ў Баранавіцкі гарвыканкам з просьбаю дазволіць 10 снежня правядзенне пікета на ўгодкі прыняцця Дэкларацыі правоў чалавека. Папярэдне праваабаронца заключыў дамовы з жыллёва-камунальнай гаспадаркай на прыборку тэрыторыі пасля правядзення мерапрыемства і з медыцынскай установай. А вось міліцыю аб маючым прайсці мерапрыемстве, згодна з заканадаўствам, павінны былі азнаёміць чыноўнікі з выканкама. Тым не менш баранавіцкія ўлады не далі дазволу на правядзенне пікета, бо, па словах Сяргея Гоўшы, ён не прадаставіў копію дамовы з міліцыяй. Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы, а таксама Брэсцкі абласны суд, куды звяртаўся Гоўша са скаргамі на рашэнне Баранавіцкага гарвыканкама, прынялі бок мясцовай ўлады.

РЕКЛАМА

Адказ на зварот Сяргея Гоўшы ў Вярхоўны Суд рэспублікі таксама сведчыць аб тым, што вышэйшая судовая інстанцыя рэспублікі не знайшла парушэнняў у рашэнні гарвыканкама. Між тым, па словах Сяргея Гоўшы, суды ўсіх інстанцый не прынялі да ўвагі тое, што гарвыканкам сам парушыў закон аб правядзенні масавых мерапрыемстваў, не пазначыўшы ў адказе заяўляльніку матывы, па якіх пікет быў забаронены. Пры гэтым, па словах актывіста, мясцовыя чыноўнікі таксама не далі ва ўстаноўлены тэрмін адказ.

Колькі разоў пісаў скаргі ў Вярхоўны Суд краіны, і заўсёды там прымаюць бок ніжэйшых судовых інстанцый, – гаворыць Сяргей Гоўша. – Хаця відавочна, што закон на ўзроўні мясцовых уладаў парушаны.

Праваабаронца збіраецца звяртацца са скаргай на рашэнне суда ў Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь і Камітэт па правах чалавека ААН у Жэневе.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up