Автор: Руслан Равяка

12:47, 6 июля 2015

Политика

remove_red_eye 119

Баранавіцкі апазіцыянер просіцца збіраць подпісы за Лукашэнку

Мікалай Чарнавус 30 чэрвеня падаў пісьмовую заяву ў Баранавіцкі гарвыканкам з просьбай уключыць яго ў ініцыятыўную групу па зборы подпісаў за дзеючага кіраўніка краіны.

У заяўцы Чарнавус адзначыў, што добра ведае выбарчае заканадаўства і мае вялікі вопыт па зборы подпісаў. Ён нават паабяцаў сабраць найбольшую колькасць галасоў за Аляксандра Лукашэнку ва ўсёй Брэсцкай вобласці.

Я планую збіраць подпісы за ўсіх кандыдатаў адразу, – патлумачыў Іntex-press Мікалай Чарнавус. – Потым можна будзе зрабіць аналіз, колькі людзей за каго падпісалася, і параўнаць з лічбамі пасля галасавання.

Аднак баранавіцкі актывіст не ўпэўнены, ці ўключаць яго сёлета ў ініцыятыўную групу па зборы подпісаў за Аляксандра Лукашэнку. Прынамсі, падчас мінулых прэзідэнцкіх выбараў у 2010 годзе ён таксама хацеў патрапіць у ініцыятыўную групу прэзідэнта, але тады Мікалаю Чарнавусу адмовілі.

РЕКЛАМА

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up