Автор: Аляксей БЕЛЫ

11:57, 1 июля 2015

Cпорт

remove_red_eye 144

Беларускія журналісты сплавіліся па Прыпяці

Прэс-тур  “Ізумрудная сетка” пад патранажам Беларускай асацыяцыі журналістаў прайшоў 27–28 чэрвеня на рацэ Прыпяць.

Па цудоўных мясцінах прайшоў маршрут байдарачнага прэс-тура, арганізаванага БАЖ. Пачынаўся ён з заказніка “Сярэдняя Прыпяць і Альманскія балоты”, які знаходзіцца ў Лунінецкім, Пінскім і Столінскім раёнах Брэсцкай вобласці і Жыткавіцкім раёне Гомельскай.

Але перш чым сесці ў байдаркі, удзельнікі – журналісты з Мінска, Барысава, Гомеля, Лунінца, Баранавіч – пагаварылі з дырэктарам заказніка Іванам Яхнаўцом. Родам з гэтых мясцін, ён шчыра адданы абранай справе, займаецца развіццём экалагічнага турызму, аховай навакольнага асяроддзя, сам водзіць падведамасныя цеплаходы і праводзіць экскурсіі.

Дырэктар заказніка Сярэдняя Прыпяць і Альманскія балоты Іван Яхнавец правёў экскурсію для журналістаў

РЕКЛАМА

Дырэктар заказніка Сярэдняя Прыпяць і Альманскія балоты Іван Яхнавец правёў экскурсію для журналістаў

 

– Заказнік “Сярэдняя Прыпяць і Альманскія балоты” – гэта водна-балотныя ўгоддзі, – расказаў ён. – А рака Прыпяць амаль на 90 адсоткаў уваходзіць у прыродаахоўную зону, так званую ізумрудную сетку. У “гаспадарцы” Івана Яхнаўца два цеплаходы, на якіх ладзяцца туры па Прыпяці і Гарыні, калі патрэбна – і з начоўкай. Праўда, раней па Гарыні хадзілі да Століна, цяпер толькі да Давыд-Гарадка – рака мялее. Але тут вельмі прыгожыя краявіды. І невыпадкова гэтыя мясціны называюць Палескай Амазоніяй, а Прыпяць – беларускай Амазонкай.

 

У тым, што на Палессі шмат цудоўных мясцін, няцяжка было пераканацца, калі пачаўся байдарачны сплаў. З зараснікаў і чароту на працягу ўсяго падарожжа, а гэта 30 кіламетраў ад парома, што звязвае Лунінецкі і Столінскі раёны да Кажан-Гарадка, чуліся спевы птушак, над намі кружылі чорныя буслы, на берагах мы бачылі вялікую колькасць самых розных кветак. Ісці на пяці байдарках было няцяжка, хоць не ўсе ўдзельнікі тура былі дасведчанымі турыстамі-воднікамі – некаторыя селі ў байдарку ўпершыню. Уздоўж ракі гэтым летам бачылі шмат рыбацкіх намётаў, па вадзе снавалі маторкі. А вось цеплаходаў з грузамі, як у былыя часы, відаць не было.

 

Увечары 27 чэрвеня кожны ўдзельнік атрымаў магніт са сваёй фатаграфіяй і надпісам “Прыпяць-2015”. На аграсядзібе Анатоля Нефідовіча, дзе мы спыніліся пасля сплаву, гучалі песні пад гітару і вершы.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up