Автор: Руслан Равяка

11:00, 29 июня 2015

Культура

remove_red_eye 163

Пад Баранавічамі на помніку ў гонар Палонкаўскай бітвы з’явіўся новы барэльеф

Барэльеф з выявамі гетмана Паўла Сапегі і ваяводы Сцяпана Чарнецкага, на чале якіх 28 чэрвеня 1660 года войска Вялікага Княства Літоўскага разграміла маскоўскую армію Хаванскага, усталявалі напярэдадні ўгодкаў на камені-валуне на месцы бітвы.

Барэльеф з выявамі гетмана Паўла Сапегі і ваяводы Сцяпана Чарнецкага ў гонар Палонкаўскай бітвы ўсталяваны на камені-валуне пад Баранавічамі.

Памятныя знакі на месцы Палонкаўскай бітвы. Фота: Віктар СЫРЫЦА

Памятныя знакі на месцы Палонкаўскай бітвы. Фота: Віктар СЫРЫЦА

РЕКЛАМА

На барэльефе ўзгаданыя і ваяры, што вызначыліся падчас бітвы – Аляксандр Палубінскі, Габрыэль Вайніловіч, Самуэль Кміціч.

Па словах старшыні Баранавіцкай Рады ТБМ Віктара Сырыцы, памятны знак зрабілі мінскія мастакі, якія і ўмацавалі барэльеф на валуне.

Гэтак выглядаў валун некалькі год таму. Фота: Віктар СЫРЫЦА

Гэтак выглядаў валун некалькі год таму. Фота: Віктар СЫРЫЦА

Сам валун быў пастаўлены яшчэ ў 1994 годзе, аднак драўляныя таблічкі з яго некалькі разоў зрывалі вандалы. У 2010 годзе, у гонар 350-годдзя бітвы, прадстаўнікі грамадскасці на працягу года арганізавалі збор грашовых сродкаў і ўласнымі намаганнямі зрабілі на мармуровым камені металічную шыльду ў гонар 350-годдзя знакамітай Палонкаўскай бітвы 1660 года.

Талака добраўпарадкавала памятнае месца. Фота: архіў Віктара СЫРЫЦЫ

Талака добраўпарадкавала памятнае месца. Фота: архіў Віктара СЫРЫЦЫ

 

Дарэчы, месца, дзе знаходзяцца два памятныя камяні ў гонар бітвы, баранавіцкім грамадскім актывістам сёлета давялося добраўпарадкаваць сваімі сіламі. Вакол помніка 27 чэрвеня талакою было сабрана і вывезена 28 мяхоў смецця, якое выкідаюць людзі, ідучы з лецішчаў на аўтобусны прыпынак.

Вакол помніка было сабрана 28 мяхоў смецця. Фота: Віктар СЫРЫЦА

Вакол помніка было сабрана 28 мяхоў смецця. Фота: Віктар СЫРЫЦА

Гэта адбываецца з-за таго, што каля лецішчаў пад Палонкаю няма смеццевых кантэйнераў, – лічыць Віктара Сырыца. – Людзі ідуць на аўтобус і нясуць з сабою пакункі са смеццем, якое выкідаюць каля прыпынка. З часам іх сабралася гара, якую нам давялося вывозіць на сваіх машынах.

Смецце давялося вывозіць асабістым транспартам. Фота: Віктар СЫРЫЦА

Смецце давялося вывозіць асабістым транспартам. Фота: Віктар СЫРЫЦА

РЕКЛАМА

Даведка

Палонкаўская бітва 1660 года была адной першай, але вырашальнай перамогай нашых продкаў у трынаццацігадовай вайне 1654–1667 гадоў паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскім княствам. За некалькі год маскоўскія войскі амаль цалкам захапілі землі Вялікага Княства Літоўскага, выпальваючы на сваім шляху вёскі і мястэчкі. Былі захоплены ўсе буйныя замкі ВКЛ, акрамя Ляхавіцкага, які вытрымаў шматмесячную аблогу казацкіх загонаў і маскоўскіх стральцоў.

Пасля паразы пад Палонкаю маскоўскае войска больш не атрымлівала значных перамогаў і вымушана было пад ціскам паволі вызваляць захопленыя землі.

Мемарыяльны валун і драўляная шыльда з адпаведным тэкстам ўпершыню былі ўсталяваны на гэтым месцы яшчэ 16 гадоў таму, 4 лістапада 1994 года. Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Палонкаўскай перамозе, адкрыў тагачасны старшыня мясцовага сельскага Савета Аляксандр Грыб, а праваслаўны і каталіцкі святары асвяцілі гэтае месца слаўнай перамогі харугваў Паўла Сапегі і Стэфана Чарнецкага над войскам маскоўскага ваяводы Хаванскага. У хуткім часе драўляная шыльда была знішчана вандаламі.

У 2000 годзе, калі адзначаліся 340-я ўгодкі Палонкаўскай бітвы, сябры Баранавіцкай Рады ТБМ аднавілі драўляную шыльду. Але і адноўленая каляровая шыльда была зламана невядомымі манкуртамі.

Выявы пераможцаў Палонкаўскай бітвы – гетмана Паўла Сапегі і ваяводы Сцяпана Чарнецкага. Фота: Віктар СЫРЫЦА

Выявы пераможцаў Палонкаўскай бітвы – гетмана Паўла Сапегі і ваяводы Сцяпана Чарнецкага. Фота: Віктар СЫРЫЦА

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up