Новости / Культура

Свята вышыванкі прайшло ў Баранавіцкім раёне

8.06.2015, 14:31 / remove_red_eye 271 / chat_bubble

Мерапрыемства адбылося 6 чэрвеня ў вёсцы Русіно.

Каля ста чалавек сабралася на сядзібе Таварыства беларускай мовы, каб узяць удзел у свяце вышыванкі, што ўпершыню праводзілася ў нашым рэгіёне. Больш за дваццаць асобаў шпацыравала ў той дзень у нацыянальных строях. І няхай не ва ўсіх былі адмысловыя ўборы, вышытыя па палатне (некаторыя былі ў кашулях з намаляваным беларускім арнаментам), але было прыемна назіраць, як людзі ганарацца тым, што на іх апранута, і як па-добраму зайздросцяць ім тыя, у каго на гэты раз прыйсці ў вышыванцы не атрымалася.

Удзельнікі мерапрыемства ўважліва слухалі выступоўцаў.

Удзельнікі мерапрыемства ўважліва слухалі выступоўцаў.

РЕКЛАМА

Імпрэза пачалася фільмам пра вышыванку, які нядаўна траслявалі па Белсаце. І ў фільме, і ў выступах акцэнт рабіўся на тое, што вышыванка – гэта не проста прыгожая кашуля, гэтак чалавек абазначае сваю прыналежнасць да беларускай супольнасці, гэта сведчыць пра тое, што мы – беларусы.

Чэслаў Сухарэбскі з субяседніцай.

Чэслаў Сухарэбскі з субяседніцай.

Са святам усіх прысутных павіншаваў старэйшы сябра ТБМ Чэслаў Сухарэбскі. Старшыня Баранавіцкай філіі ТБМ Віктар Сырыца паказаў прысутным серыю фотаздымкаў сялян нашага рэгіёна ў нацыянальных строях, зробленых у 1911–1912 гадах. З дакладам пра сімвалы вышыванкі выступіў Уладзімір Гундар. Ён адзначыў, што вышыванка – гэта ў нейкай ступені абярэг, у ёй чалавек адчувае сябе абароненым.

Чэслаў Сухарэбскі – адзін са старэйшых сяброў ТБМ.

Чэслаў Сухарэбскі – адзін са старэйшых сяброў ТБМ.

У вышыванцы хадзіла Элаіза Пашкевіч, нацыянальнай кашулі не цураліся Янка Купала і Якуб Колас, у вышыванках былі пахаваныя Рыгор Барадулін і Генадзь Бураўкін. Як было сказана адным з выступоўцаў, наша вышыванка і наша мова – гэта наша адметнасць, гэта тое, што вызначае нас сярод іншых.

Юная госця імпрэзы.

Юная госця імпрэзы.

 

На мерапрыемстве было прадстаўлена шмат іншых вырабаў з вышыўкай: ручнікі, карціны, сурвэткі… Што тычыцца непасрэдна кашуль, то многія з прысутных – Віктар Сырыца, Сяргей Гоўша, некаторыя іншыя ўдзельнікі – былі апранутыя ў вырабы, вышытыя Галінай Ярашэвіч. Таццяна Малашчанка зрабіла вышыванкі для сваёй сям’і сама.

Галіна Ярашэвіч – у нацыянальным убранні.

Галіна Ярашэвіч – у нацыянальным убранні.

РЕКЛАМА

Апрануў сына Мікалая і ўнукаў Паўла і Андрэя ў зробленыя сваімі рукамі кашулі і Мікалай Чарнавус. Рыгор Грык і Алесь Гізун прывезлі вышыванкі з суседняй Украіны. Цудоўны ўбор для сябе зрабіла Анжэла Камбалава. Ларысе Гоўшы вышыванку падарыла мама, а Вячаславу Болбату – жонка.

Мікалай Чарнавус з сынамі Паўлам і Андрэем.

Мікалай Чарнавус з сынамі Паўлам і Андрэем.

Прысутныя паглядзелі невялікі канцэрт, што далі ўдзельнікі імпрэзы, а таксама пакаштавалі аладкаў і варэнікаў, якія прыгатаваў Мікалай Чарнавус-старэйшы.

Рыгор Грык, Мікола Чарнавус і Анжэла Камбалава.

Рыгор Грык, Мікола Чарнавус і Анжэла Камбалава.

Павел Дайлід прыехаў на мерапрыемства з Івацэвіч.

Павел Дайлід прыехаў на мерапрыемства з Івацэвіч.

 

Алесь Гізун і Рыгор Грык былі ва ўкраінскіх вышыванках.

Алесь Гізун і Рыгор Грык былі ва ўкраінскіх вышыванках.

Старшыня ТБМ Віктар Сырыца.

Старшыня ТБМ Віктар Сырыца.

Праваабаронца Вячаслаў Болбат.

Праваабаронца Вячаслаў Болбат.

Для мужа і дзяцей вышыванкі зрабіла Таццяна Малашчанка.

Для мужа і дзяцей вышыванкі зрабіла Таццяна Малашчанка.

Адзін з удзельнікаў мерапрыемства.

Адзін з удзельнікаў мерапрыемства.

Сям’я Чарнавусаў і Віктар Скок.

Сям’я Чарнавусаў і Віктар Скок.

Праваабаронца Сяргей Гоўша.

Праваабаронца Сяргей Гоўша.

Адзін з удзельнікаў мерапрыемства.

Адзін з удзельнікаў мерапрыемства.

Сімвалы беларускай вышыўкі.

Сімвалы беларускай вышыўкі.

Многія ўдзельнікі мерапрыемства былі ў стылізаваных строях.

Многія ўдзельнікі мерапрыемства былі ў стылізаваных строях.

РЕКЛАМА

Сяргей Гоўша і Віктар Скок.

Сяргей Гоўша і Віктар Скок.

Здымак на развітанне.

Здымак на развітанне.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up