Автор: Алена ЛАПКОЎСКАЯ

11:31, 4 июня 2015

Культура

remove_red_eye 74

Зміцер Вайцюшкевіч даў канцэрт у Баранавічах

Выступленнем беларускага спевака і музыкі быў завершаны другі сезон модных курсаў беларускай мовы “Мова нанова”.

Выступленне Зміцера Вайцюшкевіча адбылося 3 чэрвеня. Музыка прэзентаваў песні са свайго новага альбома “Наша песня”, а таксама з альбома, які рыхтуецца да выдання ў кастрычніку.

Выступленне спевака сабрала каля 50 чалавек. На жаль, усе ахвотныя не змаглі патрапіць на канцэрт з-за абмежаваных памераў памяшкання. На працягу дзвюх гадзін Зміцер спяваў як новыя, так і добра вядомыя песні, адказваў на пытанні слухачоў, разважаў на тэмы кахання і любові да Радзімы, шмат жартаваў.

Напрыканцы сустрэчы ўсе прысутныя змаглі атрымаць аўтограф выканаўцы і зрабіць сумеснае фота. Таксама Зміцер Вайцюшкевіч запрасіў усіх жадаючых на вялікі канцэрт WZ-orkiestra, які неўзабаве адбудзецца ў Вільні.

РЕКЛАМА

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up