Новости / Спадчына

Сёння 152-я ўгодкі Мілавідскай бітвы

3.06.2015, 13:07 

Бітва паміж паўстанцамі і расійскімі войскамі падчас паўстання Кастуся Каліноўскага адбылася 3 чэрвеня 1863 года пад вёскай Мілавіды Баранавіцкага раёна.

У сярэдзіне мая 1863 года ў лагеры пад Мілавідамі (на той час Слонімскі павет) аб’ядналіся некалькі паўстанцкіх атрадаў, сабраных пад Слонімам, Ваўкавыскам, Гродна, Навагрудкам і Пружанамі.

Лагер паўстанцаў знаходзіўся ў лесе паблізу шашы Брэст – Бабруйск. Камандаванне аб’яднанымі сіламі ўзяў на сябе Аляксандр Лянкевіч. 21 мая (2 чэрвеня па новым стылі) сюды прыязджаў з інспекцыяй Кастусь Каліноўскі.

Капліца на месцы Мілавідскай бітвы.  Фота з сайта www.globus.NNNN

Капліца на месцы Мілавідскай бітвы. Фота з сайта 

Пад Мілавіды былі скіраваныя са Слоніма і Нясвіжа аддзелы царскага войска. Першай да лагера падышлі тры роты Стараінгерманландскага пяхотнага палка з чатырма гарматамі і коннай групай са Слоніма на чале з падпалкоўнікам Булгарыным.

22 мая расійскія войскі з розных бакоў атакавалі лагер паўстанцаў. Зацяты бой працягваўся некалькі гадзін, паўстанцы вытрымалі ўсе атакі. Калі стала цямнець, царскія салдаты адышлі ад месца бою, страціўшы 50 чалавек забітымі і параненымі. Ноччу ім на дапамогу падышлі дзве роты Новаінгерманландскага палка з Нясвіжа. Страты паўстанцаў склалі 18 чалавек. Па правілах таго часу, пераможцам лічыўся той, за кім засталося поле бітвы.

Забітыя паўстанцы і царскія вайскоўцы паводле загаду Булгарына былі пахаваны абапал шашы ў розных магілах. У 1913 годзе на месцы пахавання расейскіх жаўнераў быў усталяваны чыгунны крыж. У 1933 годзе каля магілы паўстанцаў была пабудаваная капліца-помнік. У 1990 годзе ўсталяваны яшчэ адзін памятны знак – камень з мемарыяльнай плітой і надпісам па-беларуску.

Усталяваны ў нашыя дні камень-валун з мемарыяльнай плітой і надпісам па-беларуску «За вольнасць нашу і вашу. Бітва пад Мілавідамі 22 мая (3 чэрвеня) 1863 года». Фота: архіў Intex-press

Усталяваны ў нашыя дні камень-валун з мемарыяльнай плітой і надпісам па-беларуску «За вольнасць нашу і вашу. Бітва пад Мілавідамі 22 мая (3 чэрвеня) 1863 года». Фота: архіў Intex-press

Если вы стали свидетелем необычного явления или происшествия, вас волнует какая-то проблема, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @IntexPress_Bot.