У Баранавічах адбудзецца сустрэча з экспертамі па ахове архітэктурнай спадчыны
Гутарка на тэму “Як нам захаваць нашу архітэктурную спадчыну?” зладзіцца 28 траўня ў офісе гісторыка-краязнаўчага грамадскага аб’яднання “Неруш”.
Мерапрыемства мае на мэце патлумачыць жыхарам Баранавіч, што ўратаванне аб’ектаў спадчыны – гэта не толькі абавязак дзяржавы, але і асабісты клопат кожнага неабыякавага грамадзяніна – паведамілі Intex-press у грамадскай кампаніі “Грамадзянскасць. BY”, пры падтрымцы якой і пройдзе мерапрыемства.
Запрошаныя госці: вядомы гісторык і культуролаг, старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч і архітэктар, кіраўнік шэрагу рэстаўрацыйных праектаў у Беларусі Ігар Раханскі.
Сустрэча пачнецца ў чацвер, 28 траўня, а 18.00, па адрасе: вул. Войкава, 23 (офіс ГА “Неруш”).
Запрашаюцца ўсе, каму блізкая заяўленая тэма.