Автор: "БЕЛТА"

10:00, 26 мая 2015

Общество

remove_red_eye 96

Памерла маці Аляксандра Лукашэнкі. Візіт прэзідэнта ў Пакістан перанесены

Афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Пакістан пераносіцца на два дні па прычыне смерці яго маці. Пра гэта сёння ў навінавым эфіры тэлеканала «Беларусь 1» заявіла прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант, паведамляе БЕЛТА.

– Візіт кіраўніка дзяржавы ў Пакістан пераносіцца. Як плануецца, ён адбудзецца 28–29 мая. Прычынай пераносу стала смерць маці Аляксандра Лукашэнкі, – заявіла прэс-сакратар.

– Што датычыцца візіту, то яго фармат застаецца нязменным. У Прэзідэнта Беларусі ў Пакістане запланаваны шэраг важных сустрэч, у тым ліку з Прэзідэнтам і прэм’ер-міністрам краіны, – адзначыла Наталля Эйсмант. – Ужо некалькі дзён у Пакістане працуе вялікая беларуская дэлегацыя. Міністры, кіраўнікі буйнейшых прадпрыемстваў і холдынгаў, дзяржаўных і прыватных фірм прадукцыйна працуюць са сваімі калегамі. Візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Пакістан стане заключным этапам праведзенай вялікай работы. 

 

РЕКЛАМА

Афіцыйны візіт кіраўніка беларускай дзяржавы ў Пакістан павінен быў прайсці 26–27 мая.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up