Автор: Руслан Равяка

13:18, 20 мая 2015

Культура

remove_red_eye 121

Пад Баранавічамі адбудзецца прэзентацыя кнігі Паўла Севярынца «Беларуская глыбіня»

Літаратурная сустрэча пройдзе 23 мая, а 12-й гадзіне, у вёсцы Русіно, на сядзібе ТБМ (вул. Сасновая, 5).

Кнігу склалі эсэ, напісаныя падчас апошняга зняволення аўтара. Тэксты пісаліся на працягу трох гадоў і друкаваліся, па меры іх стварэння, у прэсе. Сёння эсэ пра лёс Беларусі і яе народа – усе разам пад адной вокладкай.

Павел Севярынец Беларуская глыбіня

Павел Севярынец Беларуская глыбіня

РЕКЛАМА

“Беларуская глыбіня” – гэта сведчанне. Калі табе раптам у забытым і занядбаным адкрываецца нешта найвышэйшае – ты сам не здольны гэта ўмясціць, і таму дзелішся. Чытачу хачу сказаць: Бог побач. Тут. Ён любіць Беларусь мацней, чым кожны з нас – і любіць настолькі моцна, што не можа пакінуць нас такімі, якія мы ёсць, – распавядае Павел. – Гэтая кніга – спроба ўглядзецца ў нашу беларускую глыбінку, каб убачыць праз яе Хрыста. Углядзецца ў вочы. У лёсы. У далягляды скрозь краты. На вокладцы – зарослы калодзеж, у якім адлюстроўваюцца нябёсы і дрэвы цягнуцца ў бездань. Беларуская глыбіня – гэта насамрэч імкненне ўгару.

Да папярэдняга выдання Паўла Севярынца, “Лісты з лесу”, новая кніга і падобная, і ў той жа час адрозная ад яго: “Тут усё-такі плюс шэсць гадоў, шэсцьсот кіламетраў на поўдзень, і гісторыя ды жыцці пераплеценыя нашмат гусцей. Таму ў “Глыбіні” больш пытанняў, чым адказаў”.

На пытанне, што для аўтара азначае літаратурная дзейнасць, Павел адказвае: “Пісьменніцтва – гэта калі ты шыфруеш для чытача тое, чаго не можаш змяніць сам. Бо тое, што можаш – не губляй часу, бяры й мяняй у жыцці: рукамі, нагамі, галавой, сэрцам. Найперш – сябе”.

Паводле Прэс-службы ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up