Новости Интекс-пресс / Культура

AD.NAK! запрашае на відэапаказ беларускамоўнай рэкламы

19.05.2015, 18:34 / remove_red_eye 110 / chat_bubble

28 мая, у 19.00, у культурнай прасторы Studio67 у межах шостага Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! адбудзецца паказ найлепшых беларускамоўных рэкламных відэаролікаў за ўсю гісторыю існавання Фестывалю.

Ва ўсіх гасцей будзе магчымасць паглядзець самыя цікавыя відэаролікі ў рэжыме нон-стоп. Відэапаказ беларускамоўнай рэкламы – гэта добрая магчымасць яшчэ раз успомніць сацыяльныя, камерцыйныя і вірусныя беларускамоўныя ролікі, якія атрымлівалі ўзнагароды Фестывалю ў розныя гады.

Ролікі-пераможцы і прызёры пяці Фестываляў у адным месцы і ў адзін час! Без перапынкаў на серыялы і вячэрнія выпускі навінаў!

Чакаем вас!

РЕКЛАМА

28 мая, 19.00. Культурная прастора Studio67 (г. Мінск, пр. Партызанскі, 2А, ІІ паверх).

Уваход вольны! Каб стаць удзельнікам відэапаказу, дастаткова націснуць пімпачку “Пайду” ў фэйсбуку.

Асноўная канцэпцыя Шостага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! – «Годны шлях рэкламіста». У цэнтры ўвагі сёлетняга Фестывалю – асоба самога стваральніка.

 

Шосты AD.NAK! запрашае рэкламістаў, спецыялістаў у сферы камунікацыі, культурніцкіх менеджараў і прадзюсараў аб’яднаць свае намаганні і дапамагчы беларускамоўнай рэкламе прайсці гэты шлях: ад нерашучай коскі да значнага і ўпэўненага клічніка!

 

Дэдлайн прыёму работ – 1 чэрвеня. А фінальная частка Фестывалю – урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў з папярэдняй адукацыйнай праграмай – пройдзе 2 ліпеня ў Мінску.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up