Новости / Общество

У Баранавічах адбудзецца асвячэнне новага каталіцкага храма імя Яна Паўла ІІ

12.05.2015, 15:23 / remove_red_eye 109 / chat_bubble

Урачыстае адкрыццё касцёла ў мікрараёне Бараўкі пачнецца а 18-й гадзіне 15 мая.

Асвячэнне храма правядзе Біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

Першыя нядзельныя набажэнствы адбудуцца 17 мая, а 10-й і 12-й гадзінах.

Як расказаў Intex-press пробашч касцёла а. Віталь Міснікевіч, храм будавалі на сродкі баранавіцкіх вернікаў. Ахвяравалі на будоўлю і каталікі з усёй Беларусі. Кожны ахвярадаўца атрымліваў сімвалічную цэглу – папяровую картку з падзякай і выяваю будучага храма. Узвядзенне будынка заняло прыкладна год пасля асвячэння касцёльнага пляца 31 мая 2014 года.

РЕКЛАМА

Па словах а. Віталя, гэта першы храм у Беларусі, які носіць назву Папы Рымскага Яна Паўла ІІ, а дзеючых храмаў у гонар пантыфіка няма пакуль ні ў Польшчы, ні ў Германіі.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up