Новости / Культура

Ігар Варашкевіч упершыню выступіў у Баранавічах

7.05.2015, 12:37 / remove_red_eye 132 / chat_bubble

Вядомы вакаліст рок-гурта “Крама” даў сольны канцэрт у родным горадзе на курсах “Мова нанова”.

На сустрэчу, якая адбылася 6 мая, прыйшло каля 50 чалавек. Ігар Варашкевіч праспяваў прысутным свае песні, а таксама адказаў на шматлікія пытанні слухачоў. Напрыканцы вечарыны спявак падпісаў усім жадаючым свае дыскі.

Ігар Варашкевіч 6 мая ўпершыню выступіў у родным горадзе

РЕКЛАМА

Ігар Варашкевіч 6 мая ўпершыню выступіў у родным горадзе

Ігар Варашкевіч згадаў свае школьныя і юнацкія гады, расказаў, што малюе лепей, чым спявае, назваў сваіх любімых выканцаўцаў, а таксама падзяліўся любімымі мясцінамі нашага горада, якія ён наведвае падчас кожнага прыезду. Па словах Варашкевіча, ён вельмі рады, што нарэшце ў яго атрымалася выступіць у родных Баранавічах.

 

Даведка


Ігар Варашкевіч – беларускі рок-музыкант, мастак, нарадзіўся 15 жніўня 1960 у Баранавічах. Удзельнічаў у маладзёжным грамадскім аб’яднанні «Беларуская Майстроўня» (1979—1984).

У 1987 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, мастацка-прамысловы факультэт па спецыяльнасці «інтэр’ер і абсталяванне».

У 1983–1989 гадах быў вакалістам, потым лідарам гурта «Бонда». Пасля распаду «Бонды» ў 1989 годзе сышоў у гурт «Рокіс», што ў 1991 годзе пераўтварыўся ў гурт «Крама», у якім грае дагэтуль. У 1994 годзе «Крама» атрымала на радзіме «Рок-карону», а таксама нечакана перамагла на  расійскам фэстывалі «Пакаленне» ў Маскве.

У 2008 годзе ў мінскай галерэі «Пoдземка» прайшла выстава мастацкіх прац Ігара Варашкевіча, арганізаваная ім разам з мастачкай Нікай Сандрас.

РЕКЛАМА

Читать также
Культура camera_alt

Барановичи в Instagram. Концерт Славы

8 часов назад remove_red_eye 1849
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up