Новости / Культура

Лідар гурта «Крама» выступіць у Баранавічах на курсах «Мова нанова»

5.05.2015, 20:21 / remove_red_eye 114 / chat_bubble0

Ураджэнец нашага горада Ігар Варашкевіч выканае ў Баранавічах песні, якія ўвайшлі ў «Топ-100 найвялікшых беларускіх песень» па версіі партала Tuzin.fm.

– Я дастаткова абмежаваны ў часе, буду выступаць хвілін 45, таму праграма невялікая. Выканаю пару старых песень, пару новых і пару хітоў. Песні «Будзь разам з намі», «Бяжы, хлопец» і «Выпі са мной ды дна» прагучаць адназначна, – распавёў суразмоўца.

Песні «Будзь разам з намі» і «Бяжы, хлопец» гурта «Крама» ў красавіку гэтага года ўвайшлі ў «Топ-100 найвялікшых беларускіх песень». Рэйтынг быў складзены парталам Tuzin.fm на падставе меркавання 90 экспертаў розных пакаленняў, якія ўнеслі свой уклад у развіццё беларускай музыкі. «Будзь разам з намі» заняла 29-е месца, а «Бяжы, хлопец» – сёмае. Акрамя іх у рэйтынг увайшлі яшчэ пяць песень гурта «Крама» і групы «Бонда», адным з заснавальнікаў якой быў Ігар Варашкевіч. Гэта трэкі: «На станцыі Койданава», «Гэй, там, налівай», «Гомельскі вальс», «Стэфка» і «Слуцкая брама».

РЕКЛАМА

 – Не буду крывадушнічаць, мне гэта прыемна. Наколькі гэта аб’ектыўна, іншае пытанне. Калі ўлічваць маю палітычную пазіцыю і стаўленне да роднай зямлі, я, безумоўна, рады, што быў адзначаны ў гэтым рэйтынгу, – сказаў Ігар Варашкевіч.

Як знайсці курсы Мова нанова

Як знайсці курсы Мова нанова

Ігар Варашкевіч ўпершыню выступае ў родным горадзе як лідар легендарнага гурта «Крама». Аднак першы канцэрт вядомага музыканта ў Баранавічах пройдзе ў фармаце, набліжаным да кватэрніка: памяшканне, дзе праходзяць курсы, разлічана ўсяго на 25 чалавек. Таму арганізатары рэкамендуюць гасцям прыходзіць загадзя, каб паспець заняць месцы.

Выступ адбудзецца ў сераду, 6 траўня, у офісным памяшканні аб’яднання «Неруш» на вул. Войкава, 23 у 20.00.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
  Подписаться  
Уведомление о
Scroll Up