Новости / Общество

Цырымонія ўзнагароджвання лаўрэатаў звання «Чалавек года-2014» прайшла ў Баранавічах

1.05.2015, 23:55 / remove_red_eye 97 / chat_bubble

Ганаровае званне атрымалі 12 прадстаўнікоў горада.

Напярэдадні першамайскага свята ў Баранавіцкім лядовым палацы адбылася цырымонія ўзнагароджвання лепшых прадстаўнікоў горада. За дасягнутыя вынікі і вялікі асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё горада званне «Чалавек года-2014» прысвоена:

 – у галіне фізічнай культуры, спорту і турызму: Яўгену Васілеўскаму, трэнеру-выкладчыку аддзялення дзюдо ўстановы «Баранавіцкая СДЮШАР прафсаюзаў па спартыўнай гімнастыцы і боксе»

РЕКЛАМА

– у галіне прадпрымальніцтва: Генадзю Валынцу, дырэктару закрытага акцыянернага таварыства «Прамснабсервис»

– у праваахоўнай сферы: Эльдару Вільчкоўскаму, першаму намесніку начальніка аддзела ўнутраных спраў Баранавіцкага гарвыканкама

– у галіне культуры: Алене Івановіч, балетмайстру народнага ансамбля танца «Лялькі» гарадскога Дома культуры

– у галіне эканомікі і фінансаў: Аляксандру Косаму, дырэктару ўнітарнага прадпрыемства «Мэблевая фабрыка «Лагуна»

– у галіне прамысловасці: Уладзіміру Кур’яну, дырэктару філіяла адкрытага акцыянернага таварыства «Берасцейскі пекар» Баранавіцкага хлебазавода

– у галіне будаўніцтва: Пятру Міхалевічу, галоўнаму інжынеру філіяла кіравання вытворча-тэхналагічнай камплектацыі адкрытага акцыянернага таварыства «Будаўнічы трэст

РЕКЛАМА

№25»

– у галіне адукацыі: Алене Салавей, начальніку аддзела адукацыі, спорту і турызму Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта

– у жыллёва-камунальнай гаспадарцы: Віктару Сычэўскаму, галоўнаму інжынеру ўнітарнага камунальнага рамонтна-будаўнічага прадпрыемства «Баранавічырэмбуд»

– у галіне аховы здароўя: Аляксандру Ткачову, галоўнаму ўрачу ўстановы аховы здароўя «Баранавіцкая гарадская бальніца №2»

– у галіне гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання: Зінаідзе Філімонавай, дырэктару таварыства з дадатковай адказнасцю «Усход»

– у сферы транспарту і сувязі: Юрыю Хрышчановічу, намесніку дырэктара па вытворчасці адкрытага акцыянернага таварыства «Аўтобусны парк г. Баранавічы».

Арамя таго, для ўсіх наведвальнікаў Лядовага палаца была арганізавана выстава-продаж прадукцыі баранавіцкіх прадпрыемстваў. 

Перад прысутнымі выступіў вядомы беларускі выканаўца Анатоль Ярмоленка з ансамблем «Сябры».

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up