Автор: Аляксей БЕЛЫ

16:33, 24 апреля 2015

Политика

remove_red_eye 92

У Баранавічах не дазволілі пікет на 1 мая ў падтрымку правоў працоўных

Баранавіцкі гарвыканкам не даў дазволу на правядзенне ў Баранавічах пікета, які меркавалася правесці на свята салідарнасці працоўных.

Арганізатар мерапрыемства Рыгор Грык 14 красавіка звярнуўся ў Баранавіцкі гарвыканкам з просьбаю дазволіць правядзенне пікета ў старым парку на 1 мая, у Дзень міжнароднай салідарнасці працоўных, каб падтрымаць традыцыі рабочага класа ў адстойванні сваіх правоў.

Грык меркаваў, што ў пікетаванні возьмуць удзел 15 чалавек. Бяспеку падчас мерапрыемства ён планаваў арганізаваць сваімі сіламі, а таксама аплаціць медыцынскія паслугі і прыбраць тэрыторыю пасля пікета.

Баранавіцкі гарвыканкам 23 красавіка дазволу на пікет не даў. На думку чыноўнікаў, Грык, як арганізатар, не выканаў усе патрабаванні арт. 5 Закона аб масавых мерапрыемствах.

РЕКЛАМА

Артыкул №5 «Заява аб правядзенні масавага мерапрыемства» вызначае правілы і тэрміны падачы заявы.

Лічу, што Баранавіцкі гарвыканкам не меў ніякіх падстаў, каб адмовіць нам у правядзенні пікета, – гаворыць Рыгор Грык. – Заяву ў гарвыканкам рыхтаваў прафесійны, дасведчаны юрыст, які добра ведае ўсе артыкулы Закона аб правядзенні масавых мерапрыемстваў. А адмова ў правядзенні пікета, асабліва ў такі дзень, – гэта парушэнне правоў грамадзян, якія хацелі выказаць свае меркаванні наконт працы і ўзроўню заробкаў у рэгіёне.

Рыгор Грык паведаміў, што ён будзе абскарджваць рашэнне гарвыканкама ў вышэйшых інстанцыях.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up