Новости / Культура

Уладзімір Арлоў прэзентаваў пад Баранавічамі сваю новую кнігу

21.04.2015, 17:22 / remove_red_eye 192 / chat_bubble

Прэзентацыя кнігі “Імёны свабоды” адбылася 17 красавіка на сядзібе Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны ў Русіно.

Па словах Уладзіміра Арлова, які выступіў перад прысутнымі, кніга “Імёны свабоды” пачалася з аднайменнай радыёперадачы, якую ён вёў на працягу 10 гадоў на радыё “Свабода”.

Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Арлова “Імёны свабоды” адбылася 17 красавіка на сядзібе Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны ў Русіно.

Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Арлова “Імёны свабоды” адбылася 17 красавіка на сядзібе Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны ў Русіно.

РЕКЛАМА

 

– Я расказваў пра выбітных людзей, што змагаліся за волю, пра тых, хто быў на зямлі не госцем, – адзначыў аўтар. – Кніга “Імёны свабоды” – гэта кароткія партрэтныя замалёўкі пра нашых суайчыннікаў, гэта 655 старонак з аповедамі пра 300 вядомых асоб, якіх ведае ўся Беларусь – Тадэвуша Рэйтана, Тадэвуша Касцюшку, Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Казіміра Свёнтака, Віктара Івашкевіча, Пятра Марцава…

Аўтар паведаміў, што на нейкім этапе падрыхтоўкі выдання раптам зніклі ўсе набраныя файлы і іх прыйшлося аднаўляць. Чытаючы прысутным свае аповеды, Арлоў адзначыў, што вельмі цяжка яму даваліся артыкулы пра Рыгора Барадуліна і Генадзя Бураўкіна. Можа, таму, што ён вельмі добра быў з імі знаёмы і звязаны сяброўскімі адносінамі, а з Генадзем Бураўкіным у розныя часы нават вучыўся ў адной і той жа полацкай школе.

Апошні артыкул у кнізе Уладзіміра Арлова – пра яго бабулю Аўгінню. Менавіта бабулі былі нашымі выхавацелькамі, адзначыў гісторык. Бацькі былі занятыя працай, дзядоў расстралялі. А бабулі, як распавёў Арлоў, чытаючы артыкул пра Аўгінню, вучылі нас не спаць, калі садзіцца сонца, і не любіцца з дзеўкамі ў жыце. Старая гаварыла, што не можна хлусіць, бо пачуе святы Мікола і будзеш сікацца ўначы, згаджалася, што мы дагонім і перагонім Амерыку… бо босым бегчы лягчэй. У сур’ёзнай кнізе  хапае іроніі і гумару, таму чытаецца яна лёгка.

Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Арлова “Імёны свабоды” адбылася 17 красавіка на сядзібе Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны ў Русіно.

Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Арлова “Імёны свабоды” адбылася 17 красавіка на сядзібе Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны ў Русіно.

 

Падчас імпрэзы старшыня Баранавіцкай філіі ТБМ Віктар Сырыца правёў для прысутных, якіх было каля 70 чалавек, невялікую віктарыну па творах Уладзіміра Арлова, а таксама падвёў вынікі віктарыны ў гонар 500-х угодкаў Мікалая Радзівіла Чорнага.

Першае месца заняла Яся Малашчанка (Баранавічы), другое месца – у Насці Андрыёнак (Баранавічы), Рамана Патапчука (Мінск), Віталя Кунцэвіча (Баранавічы), трэцяе – у Генадзя Ажэля (Баранавічы), Сяргея Чыгрына (Слонім), Кірыла Лабара і Анжалікі Мухі – сяброў клуба “Спадчына” Дварэцкай СШ (Дзятлаўскі раён). Усе пераможцы віктарыны атрымалі падарункі і кнігі па гісторыі Беларусі ад Уладзіміра Арлова.

Віктар Сырыца ўручыў аўтару “Імёнаў свабоды” пано, вырабленае  ў гонар 355-х угодкаў  Палонкаўскай бітвы баранавіцкім мастаком Міколам Коласам.

Віктар Сырыца ўручыў аўтару “Імёнаў свабоды” пано, вырабленае ў гонар 355-х угодкаў Палонкаўскай бітвы баранавіцкім мастаком Міколам Коласам.

Напрыканцы вечарыны ад імя прысутных Віктар Сырыца уручыў аўтару “Імёнаў свабоды” пано, вырабленае  ў гонар 355-х угодкаў Палонкаўскай бітвы баранавіцкім мастаком Міколам Коласам.

Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Арлова “Імёны свабоды” адбылася 17 красавіка на сядзібе Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны ў Русіно.

Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Арлова “Імёны свабоды” адбылася 17 красавіка на сядзібе Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны ў Русіно.

РЕКЛАМА

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up