Автор: Аляксей БЕЛЫ

11:54, 16 апреля 2015

Общество

remove_red_eye 128

На 89-м годзе ў Лондане пайшоў з жыцця уніяцкі святар айцец Аляксандр Надсан

Аляксандр Надсан нарадзіўся 8 жніўня 1926 года ў Нясвіжскім раёне ў мястэчку Гарадзея ў сям’і настаўнікаў. У 1943 годзе скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю і курсы кіраўнікоў Саюза беларускай моладзі. Удзельнік Руху Супраціўлення ў Францыі. Ваяваў у 2-м Польскім корпусе генерала Андэрса, быў паранены ў бітве пад Монтэ-Касіна (Італія). З 1944 года – у эміграцыі.

Надсан – аўтар кніг па гісторыі Беларусі, з’яўляўся кіраўніком беларускай бібліятэкі імя Скарыны ў Лондане. Апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў у замежжы (з 1986 года). Ён першы святар, які пачаў рэгулярна выкарыстоўваць у набажэнствах беларускую мову. Аляксандр Надсан – стваральнік і кіраўнік (1951–1953) Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі і кіраўнік Беларускай каталіцкай місіі ў Вялікабрытаніі (з 1981 года). Аўтар больш за 250 навуковых публікацый, кніг па гісторыі Беларусі і гісторыі беларускага хрысціянства ХХ ст., зборніка малітваў «Госпаду памолімся», які з’яўляецца афіцыйным тэкстам набажэнстваў Беларускай грэка-каталіцкай царквы.

Калі адбылася трагедыя ў Чарнобылі, айцец Аляксандр быў у ліку тых, хто першым адгукнуўся на гэту трагедыю і прывёз на радзіму гуманітарную дапамогу. І гэта быў яго першы візіт на радзіму пасля больш чым паўвекавой адсутнасці. Потым ён часцей бываў у Беларусі, з’яўляўся пастаянным удзельнікам сходаў Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, выступаў перад землякамі. Ён заўсёды быў шчыры і даступны.

– Я заўжды казаў, што мы самастойны народ, – сказаў у адным з інтэрв’ю айцец Надсан. – А два гады ў Нясвіжскай семінарыі далі мне так шмат, што цяпер… я ведаю дзевяць моў, але мая родная – беларуская, і пасля 66 год жыцця за мяжой я застаўся беларусам.

РЕКЛАМА

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up