Автор: Руслан Равяка

14:36, 13 апреля 2015

Культура

remove_red_eye 128

Згадкі пра Баранавічы на вуліцах Прагі

Гуляючы па сталіцы Чэхіі, можна сустрэць латунныя таблічкі, умураваныя ў брук, якія з’яўляюцца напамінам аб жыхарах горада, яўрэях, якія загінулі падчас Другой сусветнай вайны.

На невялікіх пласцінах, якія змяшчаюцца каля былых дамоў яўрэяў, выбіты імёны, дата і месца (у асноўным канцэнтрацыйны лагер), дзе яны былі забіты.

У многіх іншых еўрапейскіх гарадах, асабліва ў Германіі, цяпер з’яўляюцца подобныя помнікі. Ужо існуе каля тысячы такіх таблічак, і колькасць іх увесь час расце. Амаль усе такія таблічкі вырабіў нямецкі мастак Гюнтэр Дэмніг.

Тры таблічкі каля дома Алоіса Бергмана, яго жонкі Бейлы ды 11-гадовай дачкі Ружэны

РЕКЛАМА

Тры таблічкі каля дома Алоіса Бергмана, яго жонкі Бейлы ды 11-гадовай дачкі Ружэны

 

Сярод таблічак можна пабачыць імёны тых, чыё жыццё абарвалася пад Баранавічамі. Напрыклад, на вуліцы Maiselova 60/3 знаходзяцца тры таблічкі, на якіх пазначана, што тут жылі Алоіс Бергман, яго жонка Бейла ды іх 11-гадовая дачка Ружэна. Яны былі дэпартаваны ў 1942 годзе ў Баранавічы, дзе загінулі ад рук фашыстаў.

Як вядома, у чэрвені 1942 года пад Баранавічы прывезлі 3 тысячы чэхаславацкіх яўрэяў з гета “Тэрэзіенштадт”. Усіх іх расстралялі каля чыгункі ва ўрочышчы Гай. Цяпер на тым месцы знаходзіцца вядомы жыхарам горада мемарыял “Урочышча Гай”, адкрыты 24 чэрвеня 1972 года.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up