Новости / Общество

Генеральная пракуратура падтрымала чыноўнікаў, якія не хочуць адкрываць беларускамоўны клас у Баранавічах

9.04.2015, 14:18 / remove_red_eye 113 / chat_bubble

У адказе Генеральнай пракуратуры паведамляецца, што навучанне дзяцей на беларускай мове ў гарадской гімназіі №4 немагчыма.

Таццяна і Алег Малашчанкі, а таксама Антаніна і Васіль Філіпчыкі – бацькі, чые дзеці раней навучаліся ў адзіным у горадзе Баранавічы беларускамоўным класе. Ужо год яны змагаюцца з баранавіцкімі і брэсцкімі ўладамі за права працягваць навучанне іх дзяцей на роднай мове.

Папярэдні зварот у Генеральную пракуратуру быў перанакіраваны ў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, якое прапанавала перавесці дзяцей у Жамчужненскую СШ, дзе ёсць беларускамоўны клас. Не згадзіўшыся з такімі ўмовамі, бацькі звярнуліся ў Генеральную пракуратуру паўторна, але вынікаў гэта не дало. У гарадской гімназіі №4, дзе навучаюцца Яся Малашчанка і Аліса Філіпчык, як і ва ўсіх астатніх установах адукацыі горада, вучыць на беларускай мове дзяцей не плануюць.

Другі адказ быў яшчэ больш катэгарычны, чым першы. Атрымліваецца, што ў нашым горадзе няма трох настаўнікаў, якія б вучылі дзяцей у беларускім горадзе на беларускай мове, – лічыць Таццяна Малашчанка. – Толькі ў нас можна мець правы і не мець магчымасці карыстацца імі.

РЕКЛАМА

У бліжэйшы час не задаволеныя адказам Генеральнай пракуратуры бацькі плануюць звярнуцца ў суд.

Мы ўжо знайшлі адваката і сумесна з ім вырашылі звяртацца ў Мінскі суд, па месцы знаходжання Міністэрства адукацыі, – паведаміла Таццяна. – На баранавіцкі суд мы вырашылі не марнаваць ні грошай, ні часу.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up