Фотафакт: Расійскі самалёт пралятаў нізка над дарогаю Русіно – Баранавічы
Жыхар нашага горада прыслаў Intex-press здымкі цяжкага транспартнага самалёта, падобнага на Ан-124 «Руслан» ВПС Расіі, які пралятаў у накірунку баранавіцкага аэрадрома.
Як расказаў аўтар фота, Віктар Сырыца, ён стаў сведкам гэтага незвычайнага выпадку 9 красавіка, а 14-й гадзіне.
– Мы вярталіся на машыне з Русіно ў горад і пабачылі, як ляціць самалёт з расійскім сцягам на хвасце, – паведаміў Intex-press Віктар Сырыца. – Ажно страх узяў, так нізка самалёт быў над зямлёю. Здавалася, што зараз упадзе на нас.
У камандаванні ваенна-паветраных сілаў і войск супрацьпаветранай абароны Рэспублікі Беларусь Intex-press патлумачылі, што самалёт Ан-124 «Руслан» транспартуе авіятэхніку на ААТ «558 авіяцыйны рамонтны завод».
– Дадзены самалёт транспартны. Верагодней за ўсё, жыхар вашага горада назіраў, як расійскі самалёт дастаўляе на авіязавод тэхніку ці забірае яе, – сказаў намеснік камандуючага ВПС і войскамі СПА начальнік авіяцыі палкоўнік Аляксандр Караў.
Комментарии
Правила комментирования