Автор: Аляксей БЕЛЫ

11:00, 3 апреля 2015

Культура

remove_red_eye 66

100 афарызмаў ад Анатоля Хвайніцкага на Дзень смеху

Творчая вечарына “В игре нет правил – это жизнь”, прысвечаная Дню гумару, з удзелам баранавіцкага літаратара Анатоля Хвайніцкага адбылася 1 красавіка ў чытальнай зале Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. Таўлая.

Дырэктар Дома фізкультуры, майстар спорту по боксе Анатоль Хвайніцкі не толькі выбітны спартсмен, але і таленавіты літаратар. Ён ужо выдаў дзве кнігі прозы “У зверей как у людей” і «Горький хлеб” і падрыхтаваў да выдання яшчэ чатыры зборнікі, у тым ліку і афарызмаў.

Менавіта гумарэскі і афарызмы кшталту “Дыплом дае права памыляцца больш упэўнена” ці “Чакала прынца, а дачакалася старасці” і гучалі ў гэты дзень у выкананні аўтара, іншых удзельнікаў мерапрыемства і супрацоўнікаў бібліятэкі. Песню” Пах скошаных траў” на верш Анатоля Хвайніцкага выканаў Віктар Ціхановіч.

– Творчы вечар прайшоў вельмі цёпла, людзі слухалі ўважліва, і свае 100 афарызмаў я агучыў, можна сказаць, на адным дыханні, – адзначыў Анатоль Хвайніцкі.

РЕКЛАМА

У СДЮШАР прафсаюзаў, якой кіруе Анатоль Хвайніцкі, падрыхтавана шмат выбітных спартсменаў

У СДЮШАР прафсаюзаў, якой кіруе Анатоль Хвайніцкі, падрыхтавана шмат выбітных спартсменаў

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up