Автор: Аляксей БЕЛЫ

15:10, 23 марта 2015

Культура

remove_red_eye 132

Вечарына з нагоды Сусветнага дня паэзіі прайшла ў баранавіцкай бібліятэцы

У Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В. Таўлая 20 сакавіка паэты горада чыталі свае вершы.

Напярэдадні Сусветнага дня паэзіі, які згодна з рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА прынята святкаваць 21 сакавіка, у бібліятэцы сабраліся прыхільнікі паэтычнага слова, каб пачытаць і паслухаць вершы.

Сталічны паэт Мікола Трафімчук прывёз падарункі. Фота: Аляксей БЕЛЫ

Сталічны паэт Мікола Трафімчук прывёз падарункі. Фота: Аляксей БЕЛЫ

РЕКЛАМА

 

Да свята была прымеркавана і прэзентацыя чарговай, чацвёртай кнігі вершаў баранавіцкай літаратаркі Галіны Ліс ”Когда не рядом я”. Прысутныя паглядзелі слайд-фільм, прысвечаны аўтарцы, паслухалі вершы ў яе выкананні, а таксама песні на словы Галіны Ліс, якія спявалі сябры клуба бардаўскай песні “Ваганты” Сяргей Карповіч, Наста Хазанава, Людміла Весялова, Ірына Дзмітрук

Наста Хазанава праспявала прысутным свае песні. Фота: Аляксей БЕЛЫ

Наста Хазанава праспявала прысутным свае песні. Фота: Аляксей БЕЛЫ

 

У гэты вечар на мерапрыемстве гучалі вершы баранавіцкіх аўтараў Алеся Корнева, Раісы Раманчук, Людмілы Шувалавай, Анастасіі Жук, сталічнага паэта Міколы Трафімчука і песні былых гадоў у выкананні ўдзельнікаў хору ГДК “Неспакойныя сэрцы”. Увазе прысутных былі таксама прадстаўленыя мастацкія работы Галіны Ліс, выстаўленыя ў зале бібліятэкі.

Алесь Корнеў. Фота: Аляксей БЕЛЫ

Алесь Корнеў. Фота: Аляксей БЕЛЫ

Выступаюць Ірына Дзмітрук і Людміла Весялова. Фота: Аляксей БЕЛЫ

Выступаюць Ірына Дзмітрук і Людміла Весялова. Фота: Аляксей БЕЛЫ

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up