Пяць сучасных баранавіцкіх паэтаў, пра якіх трэба памятаць
У Сусветны дзень паэзіі, які адзначаецца 20 сакавіка, мы знаёмім чытачоў з творамі баранавіцкіх паэтаў, якіх сярод нас ужо няма.
Анатоль Станкевіч (1937–1999). Беларускі паэт і чырванадрэўшчык. Нарадзіўся на хутары каля в. Жарабковічы Брэсцкай вобласці. У 2 гады страціў маці, у 5 – бацьку. Выхоўвала яго мачаха, Хрысціна Антонаўна – удава з шасцю дзецьмі. Вучыўся ў «сямігодцы», у Слонімскім рамесным вучылішчы, служыў ў арміі, працаваў чырванадрэўшчыкам ў Архангельску. У 1959 годзе вярнуўся на радзіму, у г. Баранавічы, дзе скончыў вячэрнюю школу і ўніверсітэт рабселкораў пры гарадской газеце. Першы верш «Вясновая замалёўка» ён апублікаваў ва ўзросце 31 года ў газеце «Знамя камунізму». У 1996 годзе выйшаў першы зборнік «На крыльях страдающей совести». У 1999 годзе Анатоль Іванавіч быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. У гэтым жа годзе трагічна загінуў пад коламі аўтамабіля. Пры жыцці ў розныя гады кіраваў літаратурнымі аб’яднаннямі: «Плынь «,» Ліра » і «Жнiвень». 8 кастрычніка 2008 г. у г. Баранавічы была ўсталявана памятная дошка Анатолю Станкевічу. |
МАЛЬЧИКУ С САЧКОМ
Ты бабочек ловишь
весною везде,
Быть может,
поймал уже сотню.
У них был
единственный
солнечный день,
А ты его,
мальчик,
отнял…
Венанцы Бутрым (1936–2003). Нарадзіўся ў Баранавічах. У 1965 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча па спецыяльнасці чарчэнне і маляванне. У 1963–1965 гг. працаваў настаўнікам чарчэння і малявання ў СШ №9 горада Мінска. Пасля вярнуўся ў Баранавічы і два гады працаваў настаўнікам па сваёй спецыяльнасці ў СШ №1. Дэбютаваў у друку ў 1974 годзе ў часопісе “Маладосць”, дзе былі надрукаваны яго чатыры вершы. У 2001 годзе выйшла кніга паэзіі “У барвах зямлі». У 2003 годзе два вершы Бутрыма трапілі ў анталогію выбранай беларускай паэзіі ХХ стагоддзя “Краса і сіла”. У кастрычніку 2003 года, праз два месяцы пасля смерці Венанцыя Бутрыма, пабачыла свет яго другая кніга паэзіі – “Паралелі “. У 2006 годзе выйшаў зборнік рускамоўнай паэзіі Венанцыя Бутрыма. Імя Венанцыя Бутрыма носіць адна з вуліц Баранавіч. |
Свіцязянскае
Калі навагрудскія ўбачыш прасторы,
Ракітнік разгалісты, нізкі, –
Каня супыні ля Плужынскага бору,
Каб глянуць на возера зблізку.
А. Міцкевіч. Свіцязь*
А за Парэччам гонкія хвоі,
вольхі – да хмар!..
І праз ляшчэўнік промняў сувоі
коцяцца ў яр…
А ўзбоч Парэчча – не, не сасоннік…–
бор – пры сасне сасна!
Выйдзе каторая з іх да тоні –
дасягне дна
адлюстраваннем узнёслай кроны
ва ўлонні вод!..
Зачараваны пошумам-звонам,
замрэ чарот…
…Пане Адаме, стыль легкаважны,
аднак, прабач.
Я і не лірнік балюча-сярмяжны,
і не сурмач…
Вузкі палетак, дробнае зерне –
ніва мая.
Рог не пратрубіць, і не паверне
Туган каня…
Адбушавала ў нетрах стагоддзяў.
Лось ці алень
на бераг нізкі смела выходзяць
у белы дзень.
Дужае цела, подых гарачы,
лёгкасць хады.
Ужо не забудзеш – ужо пабачыў!
Ужо назаўжды!
Здарыцца часам: з поўдня, пачую,
бура ўпарта брыдзе!
І як, счакаўшы гадзіну ліхую,
дрозд перасвіст завядзе…
…Як раз апошні цёмным Басфорам
паўмесяц плыў.
Ты ж бачыў грэбень Плужынскага бору!..
І поўню сніў…
Не мінарэта белага ззянне,
не кіпарыс.
Ліпы старое ў цёплым тумане
мяккі абрыс,
бедны засценак, уціснуты долу,
ростань вартуюць крыжы.
……………………..
Дуб свіцязянскі страсае жолуд
на брук з парыжскай імжы…
* Радкі А. Міцкевіча ў перакладзе з польскай А. Бялевіча
Ян Збажына (Іван Савіцкі) (31.03.1964 – 10.02.2011).
Нарадзіўся ў г. Баранавічы. У 1993 г. скончыў гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Працаваў выкладчыкам грамадска-гістарычных дысцыплін у школах і ВНУ г. Баранавічы. Пачынальнік маладзёжнага і скаўцкага руху ў г. Баранавічы. Адначасова займаўся журналістыкай. Адзін з заснавальнікаў Баранавіцкай філіі БАЖа.
Паэт, празаік. Вершы друкаваліся ў часопісах “Першацвет” (1994 г.), “Бярозка” (1995 г.), “Маладосць” (1995 г.), “Полымя” (1997 г.). Афарызмы Яна Збажыны друкаваліся ў 1998 г. у газеце “Літаратура і мастацтва”. Верш “Сахіры” друкаваўся ў кнізе выбранай беларускай паэзіі “Агледзіны” ў 1998 г. Вершы, хоку, танка Яна Збажыны надрукаваны ў калектыўным зборніку “Паэзія Берасцейшчыны ”Дзядзінец” у 1999 г.
Афарызмы, эсэ, вершы, хоку, танка, версэты Яна Збажыны надрукаваны ў літаратурным альманаху г. Баранавічы “Святліца” ў 2000 г. У 2006 г. у альманаху “Святліца” надрукавана яго апавяданне. У 2003 г. выйшла кніга твораў Яна Збажыны – “Пыл саркафагаў”.
СТАГОДДЗЕ
Айчына. Воля. Барацьба.
Пятля. Астрог і неба ў краты.
Жывога вечная сяўба
І пустазелле, бюракраты.
Гарластых цётак чарада.
Авоські. Клункі. Плёткі. Сваркі.
Штодзённасць…
Спрэчкі і нуда.
Нуда і спрэчкі…
Святы, чаркі.
Высакароднасць. Грамада.
Вячэра. Лаянка за скваркі.
Крыніца. Маці. Немаўля.
Забойцы. Здраднікі. Пачвары.
Пакутная ў слязах зямля
І лёсам гнаныя ахвяры.
Іван Лагвіновіч (16.01.1940 – 29.03.2011). Нарадзіўся на хутары Запрапасць, за пяць кіламетараў ад сяла Малькавічы Ганцавіцкага раёна. Семнаццацігадовым юнаком паехаў у Данбас. Скончыў у горадзе Снежнае Данецкай вобласці горнапрамысловае вучылішча і стаў шахцёрам. Пасля службы ў войску жыў і працаваў у суседнім горадзе Тарэзе. У 1990 годзе выйшаў на пенсію, а праз год вярнуўся на Радзіму. Шэсць месяцаў жыў у Паставах. У маі 1992 года пераехаў у Баранавічы. Першая публікацыя вершаў адбылася ў 1960 годзе ў газеце “Чырвоная змена”. Калі жыў на Украіне, пісаў вершы як на беларускай, так і на рускай мовах. Пасля вяртання на Беларусь – толькі па-беларуску. У 1998 годзе верш “Востраў” быў надрукаваны ў зборніку выбранай беларускай паэзіі “Агледзіны”. У 2000 і 2006 гадах вялікія падборкі вершаў Івана Лагвіновіча былі надрукаваны ў літаратурным альманаху горада Баранавічы “Святліца”. У 2003 годзе пяць вершаў Івана Лагвіновіча трапілі ў анталогію выбранай беларускай паэзіі ХХ стагоддзя “Краса і сіла”. Аўтар кніг паэзіі: “Разлукі выраёвыя” (2000 г.), “Піліпаўка” (2001 г.), “Ляда юдолі” (2003 г.), “Далёкае і блізкае” (2004 г.), “Палыновыя кветкі” (2007 г.). Імем Івана Лагвіновіча названа вуліца у г. Баранавічы. |
На Дзяды
Сёння ўвечары я
да суседкі-ўдавы не пайду,
рук сваіх ёй на плечы
даверліва не пакладу,
пра надзённыя справы
гаворкі з ёй не павяду –
сёння ўвечары.
Сёння ўвечары я
і сваю, і чужую бяду
ад дзвярэй і ад вокан,
ад лёсаў далей адвяду,
закапаю ў бары,
над балотам развею нуду –
сёння ўвечары.
Сёння ўвечары я
спажываць буду толькі ваду,
сорак сёмага года
згадаю ратуй-лебяду,
і гарбатага старца,
і ў пальцах ягоных дуду –
сёння ўвечары.
Сёння ўвечары я
помнік даўнім гадам узвяду
каля светлага гаю,
у новых дарог на віду,
не з граніту, не з бронзы,
а з чыстага золата дум —
сёння ўвечары.
Валерый Ігнаценка (17.06.1944 – 31.08.1996) нарадзіўся ў г. Баранавічы. У 1961 годзе скончыў СШ №5. Вучыўся ў Маскоўскім фізіка-тэхнічным інстытуце, Літаратурным інстытуце імя Горкага (1966–1969), дзе жыў у адным пакоі з вядомым рускім паэтам Мікалаем Рубцовым, але, не давучыўшыся, працягнуў адукацыю на факультэце журналістыкі БДУ. Але таксама сышоў і скончыў факультэт філасофіі БДУ.
Друкаваўся ў мясцовых газетах “Наш край”, “Текстильщик”. З’яўляўся членам літаратурнага аб’яднання “Плынь”. Шмат вандраваў па свеце, працаваць даводзілася не толькі ў перыядычных выданнях, а і на простых рабочых пасадах. Быў каардынатарам выдавецтва “Эрыдан”. Аўтар зборніка “Избранные стихотворения” (2000). Трагічна загінуў 31 жніўня 1996 года.
Маргарита
Поразъехались все. Переумерли.
Ушагали в поход на сто лет.
Плачет кровь в комарье – в вечном зуммере –
Кровь друзей… А друзей уже нет…
Льются с плеч ее волосы ласковые,
Льдистой зеленью светят глаза:
– Все на праздник ушли, все на празднике!
Жду кого-нибудь на полчаса!..
Баллада про крылья
Крыло о крыло! – случайность?
Стропа о стропу! – случайность?
Судьба о судьбу… – случайность?
Случайностей не бывает.
Из страхов людских и чаяний
Бессмертье не вырастает.
Я помню, а ты читала:
Тибетец один ждал чуда.
Ждал крыльев, смотрел на скалы
И верил, что крылья будут.
Мы все ждали крыльев, слышишь?
Как тот, незабытый, ждал их.
Нашел он скалу повыше,
Взошел на нее он, встал и
Руками в зарю вцепился.
Летел он подобно 6oгy.
Летел, а живые птицы
Давали ему дорогу.
Ероша в испуге перья,
Дорогу ему давали.
– Я верю, – шептал он, – верю…
Но крылья не вырастали.
Ногтями о небо скребся,
Чтобы не разбиться об земь.
Цеплялся за каждый лучик…
А вы говорите: случай…
Чего им всем в небе надо?!
Чего им всем не хватает?!
Без крыльев и аппаратов
Одни дураки летают!..
Ни в сон и ни в чох не верил!..
Ночь солнце в пустыню вмяла.
Ночь сердце в планету вмяла.
Выбрасываются на берег
Дельфины – им моря мало.
Выбрасываются на берег
Народы – им дружбы мало.
Выбрасываются на берег
Созвездья…
им горя мало.
Сбиваются скалы в волны.
Сбиваются волны в скалы.
Бессмертны любовь и воля,
Но смертным бессмертья мало.