Новости / Общество

Памёр акадэмік-хірург Аляксандр Руцкі, ураджэнец Баранавіцкага раёна

17.03.2015, 13:01 / remove_red_eye 105 / chat_bubble

На 84-м годзе жыцця памёр акадэмік Аляксандр Руцкі, адзін з самых вядомых беларускіх хірургаў.

Аляксандр Руцкі нарадзіўся ў 1932 годзе ў вёсцы Бартнікі Баранавіцкага раёна. Гэта вядомы беларускі вучоны ў галіне артапедыі і траўматалогіі.

У 1949 г. скончыў сярэднюю школу г. Баранавічы, у 1955 г. – Мінскі медыцынскі інстытут. Пасля інстытута працаваў урачом Парфіянаўскай участковай бальніцы – 1955–1956 гг., інспектарам ЦК Таварыства Чырвонага Крыжа, адначасова ардынатарам, загадчыкам артапеда-траўматалагічнага аддзялення Мінскай абласной клінічнай бальніцы – 1956–1961 гг.

У 1961 г. абраны асістэнтам кафедры траўматалогіі і артапедыі БелДІУУ. У 1964 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Пераломы верхняга канца плечавай косткі і іх лячэнне». У 1975 г. абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Асаблівасці клінікі і лячэння цяжкіх і ўскладненых пераломаў вобласці локцевага сустава ў дзяцей». Зацверджаны ў званні прафесара па кафедры траўматалогіі і артапедыі ў 1977 г.

РЕКЛАМА

Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2002), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1982). Аляксандр Руцкі з’яўляецца аўтарам 275 навуковых прац, у тым ліку 11 манаграфій і даведнікаў, 13 патэнтаў і вынаходніцтваў. Атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі (1992) за цыкл работ «Распрацоўка і ўкараненне ў практыку сасудзістай хірургіі новых метадаў дыягностыкі і лячэння».

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up