Новости / Cпорт

Баранавіцкія фанаты: Для нас галоўнае – падтрымка каманды, а не палітыка

9.03.2015, 16:38 / remove_red_eye 144 / chat_bubble

Заўзятары клуба ФК «Баранавічы» пракаментавалі Intex-press заяву Лукашэнкі датычна футбольных фанатаў.

На мінулым тыдні, падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з кіруючым складам органаў унутраных спраў, унутраных войскаў МУС і курсантамі факультэта ўнутраных войскаў Ваеннай акадэміі, прэзідэнт звярнуў увагу на актывізацыю супрацьпраўных дзеянняў асобных моладзевых аб’яднанняў, у прыватнасці футбольных фанатаў.

Спакой у краіне – гэта галоўнае, – падкрэсліў прэзідэнт.

Паказальная трэніроўка разгону футбольных фанатаў у брыгадзе спецпрызначэння МУС падчас прыезду Аляксандра Лукашэнкі

РЕКЛАМА

Паказальная трэніроўка разгону футбольных фанатаў у брыгадзе спецпрызначэння МУС падчас прыезду Аляксандра Лукашэнкі

З гэтай нагоды журналіст Intex-press сустрэўся і паразмаўляў з баранавіцкім футбольным заўзятарам.

Я лічу, што ў дадзеным выпадку ўрад займаецца паляваннем на ведзьмаў. Напярэдадні выбараў значна прасцей разважаць пра барацьбу з нейкімі ўяўнымі пагрозамі, чым вырашаць рэальныя праблемы ў эканоміцы, – на ўмовах ананімнасці распавёў Intex-press адзін з фанатаў. – Ужо з’явіліся жарты, што паспяховым прадпрыемствам ў Беларусі лічыцца тое, што працуе пяць дзён на тыдзень, а ўлады ўсё “клапоцяцца” аб фанатах. Смех, далібог.

Паводле фаната, ягоныя аднадумцы – гэта не асобны пласт грамадства, а звычайныя людзі, якія працуюць, вучацца, заводзяць сем’і, а выходныя праводзяць на стадыёне, падтрымліваючы каманду. Таму вайна з фанатамі – гэта вайна з уласнымі грамадзянамі. На думку прадстаўніка баранавіцкіх «ультрас», выпады ў бок заўзятараў абумоўлены страхам перад украінскім сцэнарыем – як вядома, тамтэйшыя фанаты з самага пачатку падтрымалі Майдан і разам з «Правым сектарам» склалі баявое крыло ўкраінскай рэвалюцыі.

Хутчэй за ўсё, улады напалоханы магчымасцю радыкалізацыі беларускіх фанатаў на манер украінскіх. Але гэта амаль неверагодна, і параўноўваць фанацкія рухі дзвюх краін некарэктна – ва Украіне тысячы людзей хварэюць за свае клубы, а ў нас добра, калі сотня, – падкрэсліў баранавіцкі заўзятар. – Таксама меркаванне аб ступені палітызаванасці фанатаў значна перабольшана. Я адзначу на ўзоры ФК «Баранавічы»: для нас галоўнае – падтрымка каманды, а палітычныя погляды застаюцца асабістай справай кожнага за межамі стадыёна. Хаця, магчыма, нехта лічыць, што мець банеры на роднай мове – гэта паказчык радыкалізацыі?


Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up