Новости / Культура

Баранавіцкія літаратары чыталі вершы кадэтам

5.03.2015, 14:46 / remove_red_eye 97 / chat_bubble

У межах тыдня беларускай і рускай мовы і літаратуры 4 сакавіка баранавіцкія паэты наведалі Брэсцкае абласное кадэцкае вучылішча, якое знаходзіцца ў вёсцы Ястрамбель Баранавіцкага раёна.

Тэматыка выступленняў вызначалася надыходзячым святам жанчын і 70-годдзем перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

РЕКЛАМА

 

Свае вершы перад выхаванцамі і выкладчыкамі вучылішча чыталі Аляксей Белы і Галіна Ліс. Бард Сяргей Карповіч выканаў пад гітару цыкл песень Уладзіміра Высоцкага і некалькі сваіх твораў.

Галіна Ліс чытае свае вершы кадэтам

Галіна Ліс чытае свае вершы кадэтам

Выхаванцы з натхненнем выканалі гімн сваёй установы і кадэцкую песню, словы да якіх напісаў паэт Аляксей Белы. Госці адказалі на шматлікія пытанні і наведалі музей навучальнай установы.

Бард Сяргей Карповіч і літаратарка Галіна Ліс

Бард Сяргей Карповіч і літаратарка Галіна Ліс

Выхаванцы Брэсцкага абласнога кадэцкага вучылішча ў Ястрамбелі

Выхаванцы Брэсцкага абласнога кадэцкага вучылішча ў Ястрамбелі

Напрыканцы мерапрыемства выхаванцы выканалі песню пра кадэтаў

Напрыканцы мерапрыемства выхаванцы выканалі песню пра кадэтаў

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up