Автор: Аляксей БЕЛЫ

16:52, 4 марта 2015

Культура

remove_red_eye 129

Былы выкладчык Баранавіцкага ўніверсітэта атрымаў літаратурную прэмію імя Францішка Багушэвіча

Анатоль Трафімчык быў звольнены з БарДУ ў 2007 годзе за тое, што надрукаваў свае працы ў замежных часопісах без згоды адміністрацыі ВНУ. Фармальная фармуліроўка звальнення: "не прайшоў па конкурсе".

Літаратурнай прэміяй імя Францішка Багушэвіча, заснаванай Беларускім ПЭН-цэнтрам, дыпломам і медалём ушанаваны былы дацэнт кафедры філасофіі і гісторыі, кандыдат гістарычных і кандыдат філалагічных навук Анатоль Трафімчык за кнігу “1939 год і Беларусь: забытая вайна”. Менавіта яго кнігу журы прызнала лепшым дакументальным выданнем 2014 года.

Як распавёў Intex-press Анатоль, матэрыял для сваёй кнігі ён пачаў збіраць яшчэ ў студэнцкія гады і доўжыўся гэты працэс амаль 15 год.

Я хацеў паказаць нашу краіну тых часоў з індывідуальных пазіцый яе жыхароў, – гаворыць аўтар. – Тое, як уплываў на свядомасць беларусаў палітычны лад. Калі нехта думае, што я ачарняю СССР і абяляю Захад, то гэта не так – я проста спрабую разгледзець і прааналізаваць логіку дзеянняў дзяржаў і ўрадаў у той час.

РЕКЛАМА


Даведка

Анатоль Трафімчык нарадзіўся 14 лютага 1976 г. у в. Вялікія Круговічы. Кандыдат гістарычных навук (2004), кандыдат філалагічных навук (2014). Сфера навуковых інтарэсаў – гісторыя беларускай дзяржаўнасці, культуры і адукацыі Беларусі ў першай палове ХХ ст., беларуская літаратура ХХ ст. Аўтар больш чым 250 публікацый у айчынным і замежным (Расія, Польшча, Украіна, Літва, ЗША) друку, у тым ліку 7 кніг (паэтычных, навукова-папулярных і навуковых).


Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up