Автор: Руслан Равяка

15:50, 2 марта 2015

Культура

remove_red_eye 122

Выдадзены дыск з больш за 80 успамінамі «Заходняя Беларусь у складзе Польшчы»

DVD-кружэлку можна бясплатна замовіць у арганізатараў Беларускага архіва вуснай гісторыі.

Беларускі архіў вуснай гісторыі падрыхтаваў для настаўнікаў гісторыі Беларусі ўнікальны навучальны прадукт – дыск для школьнікаў «Беларусь падзеленая і аб’яднаная: 1939 год у вусных успамінах”. Ён змяшчае больш за 80 урыўкаў з аўтэнтычных відэа- і аўдыёінтэрв’ю са сведкамі падзей, а таксама пытанні да інтэрв’ю, метадычныя парады і іншыя шматлікія дадатковыя матэрыялы.

Ніжэй прадстаўлены тры кароткія відэаінтэрв’ю з дыска, якія можна выкарыстоўваць як дадатковы матэрыял на занятках па тэме «Заходняя Беларусь у складзе Польшчы». Відэаўрыўкі можна спампаваць з інтэрнэта ці праглядзець з кружэлкі. Жадаючыя атрымаць дыск могуць даслаць свой адрас на электронную пошту info@nashapamiac.org.

РЕКЛАМА

Супрацоўнікі архіва сцвярджаюць, што «досвед працы з вуснымі ўспамінамі паказвае, што яна прыцягвае ўвагу вучняў і робіць занятак цікавым і запамінальным!»

Тэма «Паўсядзеннае жыццё»: інтэрв’ю з Антанінай Арцішэўскай (90 год, Стаўбцоўскі раён) пра розніцу ў адносінах да каталікоў і праваслаўных.

Транскрыпцыя. Антаніна Арцішэўская.

Тэма «Высяленне на хутары»: інтэрв’ю з Іванам Малькевічам (90 год, Жыткавіцкі раён) пра перасяленне на хутар.

Транскрыпцыя. Іван Малькевіч, 1

Тэма «Культура і адукацыя ў Заходняй Беларусі»: інтэрв’ю з Іванам Малькевічам (90 год, Жыткавіцкі раён) пра навучанне ў польскай школе.

 

Транскрыпцыя. Іван Малькевіч, 2

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up