Новости / Общество

Графік электроннай рэгістрацыі на візы ў польскім консульстве ў Брэсце на сакавік 2015 года

10.02.2015, 16:38 / remove_red_eye 87 / chat_bubble

Генеральнае консульства Рэспублікі Польшча ў г. Брэсце выклала на сайце новыя тэрміны рэгістрацыі.

Генеральнае консульства Рэспублікі Польшча ў Брэсце інфармуе, што месцы для рэгістрацыі ў сістэме https://by.e-konsulat.gov.pl на сакавік 2015 года будуць даступныя ад:

21 лютага 2015 г. а 12.00 – Шэнген — пакупкі

РЕКЛАМА

21 лютага 2015 г. а 15.00 – Шэнген — бізнес / вадзіцелі

21 лютага 2015 г. а 18.00 – Нацыянальная — госці

22 лютага 2015 г. а 10.00 – Шэнген — культура

22 лютага 2015 г. а 12.00 – Нацыянальная — іншае

22 лютага 2015 г. а 14.00 – Шэнген — госці

22 лютага 2015 г. а 16.00 – Шэнген — спорт

22 лютага 2015 г. а 18.00 – Шэнген — турызм

22 лютага 2015 г. а 20.00 – Нацыянальная — праца, Нацыянальная — вучоба, Шэнген — праца

Таксама на сайце напісана, што 14–15 лютага ўсе электронныя рэсурсы консульства будуць недаступныя. У сувязі з гэтым немагчымымі будуць рэгістрацыя візавых заяў і запаўненне анкет без рэгістрацыі.

Супрацоўнікі кансулята папярэджваюць, што ў выпадку ўзнікнення праблем падчас рэгістрацыі (завісанне старонкі, праблемы з анкетай) ці пры рашэнні аб адмене зарэгістраванага запытання неабходнa звяртацца за дапамогай толькі па адрасе: e-konsulat@msz.gov.pl

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up