Новости / Культура

Фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў» пройдзе ў Баранавічах

6.02.2015, 12:53 / remove_red_eye 255 / chat_bubble

7 лютага ў Баранавічах у Доме культуры "Тэкстыльшчык" (вул. Кірава, 62) арганізоўваецца IV фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў».

У мерапрыемстве прымуць удзел шэсць гуртоў, сярод якіх «Небасхіл» (г. Мінск), UNITED IN SPIRIT (г. Баранавічы), THE CROSS WAY (г. Баранавічы), PARACLETOS (г. Брэст).

Упершыню падобны канцэрт быў праведзены як рок-фестываль рэлігійнай песні ў 2012 годзе ў Астраўцы. Другі раз месцам правядзення быў Гудагай. У 2014 годзе фестываль адбыўся ў Баранавічах. Сёлета ён зноў праходзіць у нашым горадзе.

– Другі раз мы абралі Баранавічы месцам правядзення фестывалю, бо гэта вельмі зручны горад для даезду ўсіх удзельнікаў мерапрыемства, – расказаў Intex-press адзін з арганізатараў фестывалю айцец Павал Рудзьман. – Гэта хрысціянскі фестываль, і ў ім могуць прымаць удзел гурты ўсіх хрысціянскіх канфесій. Сёлета разам з каталіцкімі калектывамі выступяць і пратэстанцкія гурты.

РЕКЛАМА

Уваход на фестываль вольны. Пачатак у 18.00.

 

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up