Автор: Аляксей БЕЛЫ

20:39, 4 февраля 2015

Культура

remove_red_eye 141

Імпрэза з нагоды 269-годдзя з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі прайшла каля Косава

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел кіраўнікі дыпмісій ЗША, Швейцарыі, Польшчы, грамадскія актывісты з многіх рэгіёнаў Беларусі, у тым ліку каля 15 чалавек і з нашага горада.

Імпрэза з нагоды 269-годдзя з дня нараджэння змагара за волю і праўду, грамадскага і палітычнага дзеяча, героя Злучаных Штатаў Амерыкі, Францыі, Польшчы Тадэвуша Касцюшкі адбылася 4 лютага на яго радзіме ва ўрочышчы Мерачоўшчына суседняга Івацэвіцкага раёна.

Прадстаўнікі шляхты “Братэрства курковага” з баранавіцкімі ўдзельнікамі імпрэзы

Прадстаўнікі шляхты “Братэрства курковага” з баранавіцкімі ўдзельнікамі імпрэзы

РЕКЛАМА

Прысутныя ўсклалі кветкі да мемарыяла ў гонар нашага славутага земляка, наведалі сядзібу-музей Тадэвуша Касцюшкі. Адкрыла імпрэзу дырэктар музея Ірына Анціпенка. Пасля былі выступленні тых, хто прыехаў ушанаваць памяць Героя.

У сваім выступленні Часова павераны ў справах ЗША ў Беларусі Роланд Скот адзначыў, што ён рады далучыцца да ўсіх, хто прыехаў у гэты дзень у Мерачоўшчыну, узгадаў, што ў Злучаных Штатах Тадэвуш Касцюшка будаваў фартэцыі, асаджваў і абараняў, што гэта ён змог пераканаць Джорджа Вашынгтона стварыць у ЗША цэнтр вайсковай падрыхтоўкі. Разам з памочнікам ваеннага аташэ з Кіева маёрам Янісам Мікітсам, які суправаджаў кіраўніка дыпмісіі, яны перадалі ў падарунак музею Тадэвуша Касцюшкі парадны мундзір ваеннай акадэміі ЗША.

Часова павераны ў справах ЗША ў Беларусі Роланд Скот і  памочнік ваеннага аташэ з Кіева маёр Яніс Мікітс

Часова павераны ў справах ЗША ў Беларусі Роланд Скот і памочнік ваеннага аташэ з Кіева маёр Яніс Мікітс

Кіраўнік швейцарскай дыпмісіі Альдо дэ Люка

Кіраўнік швейцарскай дыпмісіі Альдо дэ Люка

Выступілі на мерапрыемстве віцэ-консул Польшчы ў Брэсце Роберт Навакоўскі, старшыня фонда Тадэвуша Касцюшкі Брэсцкай вобласці Леанід Несцярчук, які расказаў прысутным, як ушаноўваецца імя нашага славутага земляка на радзіме.

Кіраўнік швейцарскай дыпмісіі Альдо дэ Люка ў размове з карэспандэнтам Intex-рress адзначыў, што ён не ўпершыню на такім мерапрыемстве, на гэты раз прыехаў пакланіцца месцу, дзе нарадзіўся Касцюшка.

Мы шануем тыя ідэалы, якія адстойваў Тадэвуш Касцюшка: волю, дэмакратыю і незалежнасць, – адзначыў ён у сваім выступе перад прысутнымі. – Дзякуй за магчымасць разам з усімі ушанаваць імя чалавека, які апошнія тры гады жыцця правёў у Швейцарыі.

 

Прадстаўнікі мясцовай улады

Прадстаўнікі мясцовай улады

РЕКЛАМА

Роберт Навакоўскі, віцэ-консул Польшчы ў Брэсце

Роберт Навакоўскі, віцэ-консул Польшчы ў Брэсце

Генеральны консул Расійскай Фэдэрацыі ў Брэсце Мікіта Маткоўскі

Генеральны консул Расійскай Фэдэрацыі ў Брэсце Мікіта Маткоўскі

Кветкі да мемарыяла ўсклаў і Генеральны консул Расійскай Фэдэрацыі ў Брэсце Мікіта Маткоўскі.

У старажытных вайсковых строях і з кветкамі прыбылі на мерапрыемства прадстаўнікі шляхты “Братэрства курковага” з Тэрэспаля (Польшча). Ушанавалі памяць земляка і кіраўнікі Івацэвіцкага райвыканкама. Было шмат іншых выступоўцаў на ўрачыстасці, а таксама падарункаў музею, які, дарэчы, штогод наведвае больш за 15000 чалавек, тры тысячы якіх – з замежжа.

Баранавіцкія ўдзельнікі мерапрыемства

Баранавіцкія ўдзельнікі мерапрыемства

Мікола Чарнавус частаваў жадаючых касінерскай кашай і гарбатай

Мікола Чарнавус частаваў жадаючых касінерскай кашай і гарбатай

Пасля для брэсцкай дэлегацыі спяваў знакаміты беларускі бард Зміцер Бартосік, а баранавіцкі прадпрымальнік і грамадскі актывіст Мікола Чарнавус частаваў жадаючых касінерскай кашай і чаем.

У сядзібе-музеі Тадэвуша Касцюшкі

У сядзібе-музеі Тадэвуша Касцюшкі

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up