Новости / Общество

Чаргу па шэнген у пасольстве Польшчы займалі робаты

2.02.2015, 16:14 / remove_red_eye 101 / chat_bubble

Антывірусная кампанія ESET знайшла шкодную праграму, што займала вольныя месцы ў праграме консульства Польшчы ў Беларусі.

Месцы на сумоўе па шэншенскую візу ў сістэме e-Konsulat польскага консульства ў Беларусі заканчваюцца за хвіліны — і ў тым бралі ўдзел робаты, распавядае антывірусная кампанія ESET, піша Наша Ніва.

Шкодная праграма MSIL/Agent.PYO мэтанакіравана распаўсюджвалася на камп’ютары беларускіх карыстальнікаў і займала вольныя месцы ў чарзе на сумоўе ў снежні 2014 года.

Праграма дзейнічае падобна ранейшым вэб-скрыптам, напісаным аматарамі, але карыстаецца чужымі камп’ютарамі. За шэсць дзён каля 200 тысяч карыстальнікаў былі перанакіраваныя на шкоднае змесціва праграмы, усяго ў дзейнасці хакераў было задзейнічана 925 камп’ютараў.

РЕКЛАМА

20–21 снежня боты сталі атрымліваць каманды на запаўненне форм для атрымання віз. З 20 па 29 снежня хакеры выпусцілі чатыры мадыфікацыі шкоднай праграмы, але і польскае консульства ўвяло контрмеру — для запаўнення формы стаў патрабавацца ўвод «капчы» (набору літар і лічбаў на малюнку, які камп’ютару цяжка распазнаць).

Інфармацыя пра шкодную праграму была перададзеная ў нацыянальныя цэнтры рэагавання на камп’ютарныя інцыдэнты Беларусі і Польшчы.

Паводле падлікаў польскай Gazeta Wyborcza, яшчэ ў 2013 годзе хакеры зараблялі мільёны долараў на дапамозе ў атрыманні візы. Польскае МЗС абвяргала чуткі пра ўзлом сэрвісу E-konsulat і крадзеж звестак.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up