Автор: Руслан Равяка

12:05, 30 января 2015

Культура

remove_red_eye 163

Распачынаецца конкурс “Памяць Народа” – сярод прызоў відэакамера і планшэт

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна правесці размову з чалавекам сталага веку, запісаць яго ўспаміны на відэа.

Беларускі архіў вуснай гісторыі анансуе конкурс відэаінтэрв’ю “Памяць народа”. Галоўная ідэя конкурсу – зацікавіць маладых людзей лёсамі сваіх родных, сваякоў і знаёмых старэйшага пакалення.

Умовы конкурсу “Памяць Народа”

Для таго, каб прыняць удзел у конкурсе і перамагчы, неабходна зняць успаміны чалавека старэйшага пакалення і даслаць атрыманае відэаінтэрв’ю арганізатарам конкурсу:

РЕКЛАМА

1. Конкурс “Памяць Народа” быў анансаваны 15 студзеня 2015 года, таму прымаюцца відэазапісы, зробленыя пасля гэтага дня. Апошні дзень прымання відэа – 15 красавіка 2015 года;


з 15 красавіка па 30 красавіка – праца экспертнай групы і галасаванне на канале Youtube;


4 траўня – узнагароджанне пераможцаў конкурсу.

2. Жорсткія рамкі працягласці відэа адсутнічаюць, але пажадана ўкласціся ў 20–25 хвілінаў. Мінімальная даўжыня відэаінтэрв’ю – 4–5 хвілінаў. Арганізатары конкурсу могуць дапамагчы з мантажом відэа, калі, напрыклад, трэба выразаць самы цікавы момант з доўгага відэазапісу.

3. Галоўны крытэр ацэнкі дасланых відэа – цікавы змест успаміну. Чым даўнейшыя часы апісвае сведка часу альбо чым унікальней яго ўспаміны, тым болей шанцаў атрымаць галоўную ўзнагароду конкурсу.  Прапануем здымаць і дасылаць успаміны, якія апісваюць падзеі і лёсы людзей ад любой даўніны да 1991 года ўключна.

4. Узнагароды атрымаюць аўтары трох самых цікавых відэаінтэрв’ю:


1 месца – відэакамера з флэш-памяццю;


2 месца – сучасны планшэт,


3 месца – набор цікавых кніг.

Першае і трэцяе месца вызначыць экспертная група, якая складаецца з гісторыка, этнографа і відэа-аператара.
Уладальнік планшэта будзе абраны пасля галасавання, якое адбудзецца на канале Youtube Памяць Народа, праз колькасць падабаек (лайкаў) пад відэаінтэрв’ю. Пераможа аўтар відэа, пад чыёй працай будзе найбольш падабаек. Колькасць праглядаў відэа і непадабайкі (дзізлайкі) ніякім чынам улічвацца не будуць.

5. Кожнае відэа павінна мець інфармацыю пра запіс, так званы Пашпарт вуснагістарычнага ўспаміну. Гэта звесткі пра галоўнага героя відэаінтэрв’ю, Вашага сведку часу: імя, прозвішча, імя па бацьку, месца і дата нараджэння, месца пражывання падчас узгадваемых падзеяў (калі гэта не згадваецца у інтэрв’ю). Таксама трэба пазначыць дату і месца запісу відэаінтэрв’ю, імя і прозвішча аўтара відэазапісу, кантактныя звесткі – тэлефон, электронная пошта. “Пашпарт» можа быць дасланы у прымацаваным тэкставым файле альбо агучаны падчас відэазапісу.

6. Даслаць відэа можна наступнымі спосабамі:

РЕКЛАМА

I. Невялікі відэазапіс можна даслаць на электронную пошту – pamiac.naroda@gmail.com;

II. Больш “цяжкія” файлы можна запампаваць на  http://dropmefiles.com ці любы іншы файлаабменнік, даслаўшы нам спасылку для спампоўвання і неабходную інфармацыю пра запіс;

III. Даслаць кружэлкі з відэазапісам звычайнай поштай на адрас: г. Мінск, вул. Карла Лібнехта, 112, памяшканне 1/Н (РМГА «СЭТ»), індэкс 220036;

IV. Перадаць відэазапіс праз нашых калегаў ва ўсіх абласных гарадах, каб дамовіцца, тэлефануйце: +375292423722, +375297556885, +375447357571.

Для дэманстрацыі таго, як можа выглядаць відэа, якія звесткі павінна ўтрымоўваць і наколькі цікавымі бываюць успаміны людзей старэйшага пакалення, Беларускі архіў вуснай гісторыі прадстаўляе сваё відэаінтэрв’ю “Дзета Дзед”:

Усе, хто ўпершыню паспрабуе запісаць успаміны людзей сталага веку, напэўна пачуюць багата цікавага, дзіўнага і нечаканага! Праверана ўсімі вуснымі гісторыкамі ва ўсіх краінах сусвету!

Прэзентацыі конкурсу “Памяць Народа”, падчас якіх можна задаць любыя вуснагістарычныя пытанні і атрымаць каштоўныя парады па запісе ўласнага відэаінтэрв’ю, адбудуцца ва ўсіх абласных гарадах. Час і месца прэзентацыяў конкурсу:


29 студзеня – Гародня, Беларускі інстытут правазнаўства, вул. Маставая, 39, актавая зала, 3 паверх, а 17.00;

2 лютага – Магілёў, а 18.30, месца правядзення ўдакладняецца;

4 лютага – Віцебск, Цэнтральная гарадская бібліятэка імя М. Горкага, вул. Фрунзэ, 30А, а 18.30;

7 лютага – Гомель, Філіял Веткаўскага музея, вул. Леніна, 4, а 16.00;

17 лютага – Берасце, Культурны цэнтр “Грунтоўня”, вул. Дзяржынскага, 4, а 18.30;

23 лютага – Мінск, час і месца ўдакладняюцца.

За актуальнымі навінамі і абвесткамі сачыце на нашых старонках:

Nashapamiac.org

ВКонтакце

Facebook

Запішыце ўспаміны сваіх родных і блізкіх, дашліце іх нам і перамагайце! Памятайце, гісторыя вашай сям’і – гісторыя ўсяго беларускага Народа!!!

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up