Новости / Общество

У Баранавічах бацькі дзяцей з былога беларускамоўнага класа паскардзіліся генпракурору на дыскрымінацыю

19.01.2015, 16:50 / remove_red_eye 162 / chat_bubble0

Яны настойваць, каб іх дзецям стварылі ўмовы для навучання на роднай мове.

Як патлумачыла Таццяна Малашчанка, маці адной з дзяўчынак, у звароце бацькі дзяцей адзначаюць, што Баранавіцкі гарвыканкам, Брэсцкі аблвыканкам і Міністэрства адукацыі адмовілі іх дзецям у праве атрымліваць адукацыю на беларускай мове.

У 2010 годзе ў Баранавічах у СШ №14 быў створаны беларускамоўны клас, дзе вучылася тры дзяўчынкі. Праз чатыры гады дзве дзяўчынкі – Яся Малашчанка і Аліса Філіпчык – паступілі ў гімназію №4. Аднак там ім адмовілі ў стварэнні асобнага класа для працягу навучання на беларускай мове. Баранавіцкія ўлады тлумачаць гэта тым, што дадатковых фінансавых сродкаў на беларускі клас няма. У Баранавіцкім гарвыканкаме патлумачылі, што клас будзе створаны толькі калі бацькі 24 вучняў пагодзяцца, каб іх дзеці вучыліся па-беларуску.

Цяпер усе вышэйшыя інстанцыі адказваюць нам словамі баранавіцкіх чыноўнікаў, што сродкаў няма, – тлумачыць маці дзяўчынкі. – Так працягваецца ўжо паўгода. Мы проста ходзім па коле.

РЕКЛАМА

Бацькі дзяўчынак лічаць, што арт. 50 Канстытуцыі РБ, а таксама арт. 17 аб роўнасці моваў і Кодэкс РБ аб адукацыі гарантуюць права выбару мовы ў любой навучальнай установе краіны.

Таму мы просім генеральнага пракурора абараніць нашыя законныя правы і пакараць парушальнікаў закона, – кажа Таццяна Малашчанка. – Калі ж і ў пракуратуры нам адмовяць, будзем звяртацца ў міжнародныя арганізацыі, у ААН.

Калі нічога не зменіцца, маці дзяўчынкі таксама мае намер не пускаць дзяўчынку ў гімназію ды вучыць яе дома: «Можа, тады хаця б чыноўнікі неяк зрэагуюць».

Пакуль дзяўчынкі вучацца ў рускамоўным класе. Але яны самі хочуць вучыцца на роднай мове і вядуць дзённікі і сшыткі па-беларуску.

На жаль, мы не знайшлі ўсіх падручнікаў на роднай мове, – скардзіцца Таццяна. – Каб зрабіць хатняе заданне, Яся спачатку перакладае задачы па матэматыцы на беларускую, а пасля ўжо іх рашае.

Аднак, па словах маці, апошнім часам дзяўчынка кажа, што пачынае патроху забываць беларускую мову.

РЕКЛАМА

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
  Подписаться  
Уведомление о
Scroll Up