Автор: Аляксей БЕЛЫ Наталля СЕМЯНОВІЧ

19:57, 19 января 2015

Политика

remove_red_eye 194

Бацька Міколы Статкевіча адзначыў 88-годдзе

19 студзеня грамадскія актывісты з Баранавіч і журналісты газеты Intex-press павіншавалі Віктара Паўлавіча Статкевіча, бацьку палітвязня і кандыдата ў прэзідэнты РБ Мікалая Статкевіча, з днём народзінаў.

Былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі Мікалай Статкевіч ужо некалькі год знаходзіцца за кратамі. У маі 2011 года ён быў асуджаны да 6 год пазбаўлення волі. Увесь гэты час яго цярпліва чакаюць з няволі бацька, сваякі і сябры.

Між тым бацьку палітвязня Віктару Статкевічу ўжо недалёка і да 90 гадоў і ён усё часцей выказвае сумненні – ці ўдасца дачакацца сына з няволі.

Бацька Міколы Статкевіча адзначыў 88-годдзе

РЕКЛАМА

Бацька Міколы Статкевіча адзначыў 88-годдзе

Атрымаў сёння віншаванні Віктар Статкевіч ад сына – ужо са Шклоўскай калоніі №17, дзе цяпер знаходзіцца Мікола (туды яго днямі перавялі з Магілёўскай турмы №4).

– Ён жа там быў, яго там ведаюць, – гаворыць бацька палітвязня. – А напісаць, акрамя віншавання, ён можа няшмат, інакш ліст не прапусцяць.

Аднак нават кароткае пісьмо ад сына – самы найлепшы падарунак да дня народзінаў. Акрамя віншаванняў у лісце Мікалая Статкевіча словы падтрымкі, спадзявання, што бацька дачакаецца яго, а ў канцы некаторых радкоў – смайлікі. 

Радкі з пісьма Міколы Статкевіча да бацькі

Радкі з пісьма Міколы Статкевіча да бацькі

Нават кароткае пісьмо ад сына – самы найлепшы падарунак да дня народзінаў

Нават кароткае пісьмо ад сына – самы найлепшы падарунак да дня народзінаў

Дарэчы, за першыя два дні знаходжання Мікалая Статкевіча ў Шклоўскай калоніі ў дачыненні да яго складзеныя два рапарты за парушэнне правілаў унутранага распарадку. Пра гэта паведаміла БелаПАН яго жонка Марына Адамовіч. Па яе словах, адзін рапарт быў складзены з-за штаноў, якія «парушаюць ўсталяваную форму адзення». За што быў складзены другі рапарт, Марына Адамовіч пакуль не ведае.

Па меркаваннях праваабаронцаў, абвінавачванні ў дробных парушэннях могуць прывесці да дадатковага тэрміну.

Наталля Семяновіч (злева), Анжэла Камбалава і Аляксей Белы наведалі Віктара Статкевіча ў дзень народзінаў

Наталля Семяновіч (злева), Анжэла Камбалава і Аляксей Белы наведалі Віктара Статкевіча ў дзень народзінаў

РЕКЛАМА

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up