Автор: Руслан Равяка

14:20, 16 января 2015

Общество

remove_red_eye 252

Каб пабрацца шлюбам, да невыязнога Змітра Палойкі ў Баранавічы з Украіны прыехала нявеста

Затрыманы ў снежні быццам бы за службу ў батальёне «Данбас» Зміцер Палойка распісаўся ў Баранавічах 13 студзеня са сваёю нявестаю з Украіны Вітаю.

Беларускія спецслужбы папярэдзілі Змітра, што яму пакуль нельга пакідаць Беларусь. Жаніцьба, якая павінна была адбыцца ва Украіне, зрывалася. Таму яго нявеста Віта прыехала ў Баранавічы 6 студзеня. Яна хвалявалася, што яе проста не пусцяць у Беларусь.

Думала, што мяне якія-небудзь спецслужбы здымуць з цягніка на мяжы, сустрэнуць у Мінску ці Баранавічах. Піла валідол.

Па словах жанчыны, баяліся яе адпускаць і сябры на працы. Калі яна афармляла адпачынак, калегі хваляваліся і запісвалі кантакты, дзе яе шукаць, калі раптам нешта здарыцца.

РЕКЛАМА

Каб пабрацца шлюбам у Баранавічах, Зміцеру і Віце давялося прыкласці шмат намаганняў пры падрыхтоўцы патрэбных папераў.

Зміцер і Віта Палойка на прыступках Баранавіцкага ЗАГСа. Фота: сямейны архіў

Зміцер і Віта Палойка на прыступках Баранавіцкага ЗАГСа. Фота: сямейны архіў

 

Ва Украіне на прыпынках чуваць, як народ нешта абмяркоўвае, дыскутуе, сварыцца. А тут усе стаяць самі па сабе і маўчаць, як у часы СССР. 

Усе мае дакументы трэба было перакладаць з украінскай на рускую мову, усё пацверджваць у натарыуса, – кажа Віта. – Выдаткавалі шмат грошай. Але мы вельмі хацелі ажаніцца, таму і здолелі ўсё зрабіць за адзін дзень.

На роспіс у ЗАГС Зміцер і Віта нікога не клікалі. Па іх словах, не хацелі паведамляць загадзя аб гэтым. І нават калі пасля выйшлі з будынка з пасведчаннем ад шлюбе, то не верылі, што нарэшце гэта адбылося.

Увечары дома накрылі стол і ўдвух адсвяткавалі, – кажа Віта. – Дзеці павіншавалі па скайпе.

Па словах Віты, у Беларусі ёй кінулася ў вочы, што на вуліцах людзі невясёлыя і змрочныя.

У нас людзі нейкія больш актыўныя, – тлумачыць жанчына. – На прыпынках чуваць, як народ нешта абмяркоўвае, дыскутуе, сварыцца. А тут усе стаяць самі па сабе і маўчаць, як у часы СССР. Але я адчула на сабе, што беларусы вельмі добрыя, спагадлівая людзі, хоць вельмі маўклівыя і сумныя.

А цэны ў вас, дык я ледзь прытомнасць не страціла. Мне Дзіма перавёў кошты ў грыўны, дык усё ў два разы даражэйшае. 

Таксама Віту ўразілі беларускія крамы. Яна кажа, што ў яе горадзе Курахава, які знаходзіцца за 18 км ад зоны баявых дзеянняў і за 30 км ад Данецкага аэрапорта, у крамах выбар прадуктаў і тавараў больш разнастайны.

А цэны ў вас, дык я ледзь прытомнасць не страціла. Мне Дзіма перавёў кошты ў грыўны, дык усё ў два разы даражэйшае. Купілі тры салёныя агуркі для салату за 20 грывен! У нас тыя агуркі ніхто за ежу не лічыць – больш за 2 грыўны не заплаціць!

16 студзеня Віта паехала дахаты ва Украіну, яна спадзяецца, што хутка да яе прыедзе і муж.

Я веру, нягледзячы ні на што, мы будзем разам! – кажа жанчына.

Даведка аб забароне на выезд з РБ

Даведка аб забароне на выезд з РБ

РЕКЛАМА

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up