Новости / Общество

Палякі шукаюць у Баранавічах сваякоў з прозвішчамі Кернога, Бужынскі, Гібоўскі і Галубкіну Соню

10.01.2015, 13:55 / remove_red_eye 111 / chat_bubble

З’ехаўшыя пасля вайны ў Польшчу людзі спрабуюць нанова наладзіць кантакты з роднымі.

1. Шукаю сваякоў з прозвішчам Кернога (Kiernoga) з Баранавіцкага павета. Ведаю, што мая сям’я паходзіць з ваколіц Сталовіч і Баранавіч. Калі ласка, пішыце на мэйл: akiernoga@gmail.com

2. Шукаю звесткі пра сям’ю Гібоўскіх з Баранавіч. Бацька Андрэй, супрацоўнік чыгункі, падпаручнік рэзерву, яго дочкі – Ванда і Галіна. Калі ласка, пішыце на мэйл: Mateuszp1090@gmail.com

3. Шукаю сям’ю, якая жыла ў 1983 годзе ў Баранавічах па вуліцы Фабрычная, 22А-35. Галубкіну Соню Аляксандраўну шукае Лідзія з Польшчы. Калі вы штосьці ведаеце пра Соню, напішыце: paulina020305@interia.pl

РЕКЛАМА

4. Шукаю інфармацыю пра майго дзеда Антона Бужынскага (Burzyński), які жыў у Баранавічах ды в. Мядзведзічы і быў польскім паліцыянтам ў момант выбуху вайны 1939 года. Пасля савецка-нямецкай вайны служыў у Баранавічах у беларускай паліцыі, быў звязаны з Арміяй Краёвай (польскімі партызанамі). Арыштаваны немцамі пасля здрады і, па некаторых звестках, забіты ў Калдычэўскім лагеры. Калі ласка, пішыце dariusz.burzynski@staples.pl

Калі вы не маеце электроннага адраса і хочаце напісаць сваякам – можаце звярнуцца ў рэдакцыю.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up