Автор: Уладзіслаў ШВЯДОВІЧ "Наша Ніва"

14:02, 8 января 2015

Общество

remove_red_eye 200

У Баранавічах рабочым плацяць пасцельнай бялізнай

На Баранавіцкім баваўняным камбінаце частку заробку работнікам выдалі прадукцыяй — пасцельнай бялізнай.

Пра гэта рэдакцыі «Нашай Нівы» паведаміў чытач, які працуе на прадпрыемстве.

На такі крок адміністрацыя вырашыла пайсці ў сувязі з крызісам: прыйшоў загад, каб прэмію атрымлівалі прадукцыяй. А ў мяне, напрыклад, тарыфная стаўка толькі мільён, астатняе — каля 2,5 мільёна — прэмія. Тыя, хто працуе толькі за аклад, атрымаюць грошы, астатнія — трошкі грошай і некалькі пасцельных камплектаў, — скардзіцца мужчына.

На прадпрыемстве сярэдні заробак не такі вялікі: тры-чатыры мільёны. А яшчэ раней, у лістападзе, прадпрыемства зрэзала прэміі, скардзіцца чытач, хаця людзі працавалі добра і чакалі нармальны заробак. А зараз, кажа наш суразмоўца, у прадпрыемства зусім няма грошай, таму яно вырашыла ўвогуле адмовіцца ад выплаты прэмій. Мера гэта часовая, уведзена пакуль толькі на два месяцы.

РЕКЛАМА

У бухгалтэрыі прадпрыемства інфармацыю аб «прэміраванні бялізнай» пацвердзілі, але ж за тлумачэннем накіравалі да эканамічнага дырэктара Алены Пасюкевіч.

Алена Пасюкевіч просіць людзей пацярпець:

Прэмія ўсіх супрацоўнікаў ідзе прадукцыяй уласнай вытворчасці. Адзін месяц можна пацярпець, трэба пацярпець. Мы зрабілі такое адзін раз, магчыма, будзе яшчэ ў студзені. Але гэта залежыць яшчэ ад крэдытавання. Такая сітуацыя сёння не толькі на нашым прадпрыемстве.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up